Новости Новости Беларуси

Федынич: юристы РЭП выиграли в судах более 100 тысяч рублей

Федынич: юристы РЭП выиграли в судах более 100 тысяч рублей

768 просмотров Минск
Минские активисты Движения «За Свободу» встретились с председателем профсоюза Радио-электронной промышленности Геннадием Федыничем.

Генадзь Фядыніч распавёў гісторыю змагання прафсаюза за правы працоўных. Па ягоных словах, РЭП выйшаў у знак пратэсту з прадзяржаўнай федэрацыі. Тады да дырэктараў прадпрыемстваў сталі прыходзіць людзі, якія казалі: «Калі вы не выведзеце людзей з РЭПа, не атрымаеце дзяржзамову».

«Мэта была — закрыць прафсаюз. Па правілах трэба было, каб для ягонага існавання ў ягоным складзе было не менш за 500 чалавек, яны знаходзіліся ў чатырох з шасці абласцей. Як яны не намагаліся, засталіся 625 чалавек», — адзначыў кіраўнік РЭП.

Зараз, па ягоных словах, у прафсаюзе больш за 2200 чалавек, ёсць юрыдычная служба. Яна праводзіць бясплатныя кансультацыі для ўсіх і абараняе сябраў прафсаюзаў у судзе. За апошні час юрысты РЭП выйгралі 36 судовых працэсаў і больш за 100 тысячаў рублёў (ля 50 тысячаў даляраў) для сваіх сябраў. «Іх юрысты не дацягваюць да нашага ўзроўню», — дадаў кіраўнік прафсаюзу.

Сябрамі РЭП могуць быць супрацоўнікі любых прадпрыемстваў, а таксама беспрацоўныя і пенсіянеры. Але па-за межамі прафсаюзаў застаюцца працадаўцы, кіраўнікі вышэйшага звяна.

«На людзей ціснулі. Быць сёння ў РЭПе не прасцей, чым быць у партыі, ці ў руху», — дадаў Фядыніч.

Найбольш канфліктаў у прафсаюза, па словах Фядыніча, зусім не ў Мінску, а з кіраўніцтвам раёнаў. А вось правы працоўных часцей парушаюць не на дзяржаўных прадпрыемствах, а на прыватных — гандлярскіх і будаўнічых.

Сябры Руху «За Свабоду» закідалі прафсаюзнага лідара пытаннямі. Напрыклад, іх цікавіла, ці могуць іх пакараць за паведамленне пра праблемы на прадпрыемстве пад тлумачэннем, што яны раскрылі камерцыйную таямніцу.

«Камерцыйная таямніца — вельмі абмежаваны тэрмін. Ні ўнутраныя праблемы і парушэнні, ні ўзровень заробкаў ёй быць не могуць. Можам падрыхтаваць ліст і даслаць на прадпрыемства з тлумачэннем, што такое камерцыйная таямніца, — патлумачыў Генадзь Фядыніч. — Пагрозы падаць у суд па гэтай прычыне таксама выедзенага яйка не каштуюць: дакажы на судзе, што да чаго прывяло, як інфармацыя нанесла шкоду прадпрыемству».

Ён выказаўся катэгарычна супраць падвышэння пенсійнага ўзросту. «У нас падманвае статыстыка. Частка людзей не дажываюць да пенсіі. З прадпрыемстваў са шкоднай вытворчасцю людзі выходзяць на пенсію раней, але з такімі ўмовамі працы 2-3 гады, і чалавека няма. А няма чалавека, няма праблемы, пенсіі плаціць не трэба», — адзначыў кіраўнік РЭП.

Генадзь Фядыніч упэўнены, што адзіная прычына, чаму павышаецца пенсійны ўзрост, бо «не хапае грошаў на пенсіі». «Я не здзіўлюся, калі праз нейкі час будуць затрымкі па выплатах пенсій, бо ідзе стагнацыя прадпрыемстваў», — дадаў Фядыніч.

Размаўлялі ўдзельнікі сустрэчы пра нематываваныя адмовы ў прыёме на працу: «працадаўца не мае права адмовіць, калі левае вока больш за правае, ці калі чалавек ходзіць на акцыі апазіцыі».

Таксама ўдзельнікаў сустрэчы цікавілі праблемы бясплатных стажыровак, «ліпавых» вакансій. Задавалі яны пытанні, колькі захоўваюцца дакументы па заробках, што рабіць калі калектыў згаджаецца на зніжэнне заробку, ці мае прафсаюз заканадаўчую ініцыятыву, ці трэба ўдзельнічаць у выбарах.

Арганізавала сустрэчу сябра Руху «За Свабоду» Святлана Чыжык у межах ініцыятывы «Клуб-108».

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости