Новости Новости Беларуси

Жителям аварийного дома на улице Асаналиева пообещали провести ремонт

Жителям аварийного дома на улице Асаналиева пообещали провести ремонт

517 просмотров Минск
Сегодня состоялась встреча жителей аварийного дома на улице Асаналива и представителей ЖРЭО с участием заместителя председателя Движения «За Свободу» Юрия Мелешкевича.

Некалькі дзён таму Меляшкевіч выступіў арганізатарам сустрэчы дэпутата Ганны Канапацкай і жыхароў аварыйнага дому.

На сённяшняй сустрэчы прысутнічалі двое жыхароў дома, чые кватэры стала затапліваюцца, Юрый Меляшкевіч і некалькі прадстаўнікоў ЖРЭА.

«Мы агледзілі стан тэхнічнага паверху. Адразу была заўважная шматгадовая нядбайнасць, якая прывяла да стратаў жыхароў дома. Прычым, тэхнічна рашыць праблему вельмі проста, нічога складанага няма», — распавёў пра сённяшнюю сустрэчу Меляшкевіч.

Па ягоных словах, для вырашэння праблемы трэба замяніць паддоны-выпарвальнікі, якія патрэбныя, каб назапашваць дажджавую ваду і не прапускаць яе далей. Па словах прадстаўніцы ЖРЭА яны ўжо вырабленыя, знаходзяцца ў фірме-выканаўцы.

«Тры паддоны, прадугледжаныя канструкцыяй дома. Але тыя „новыя“, што яны паставілі вельмі хутка прахудзіліся», — адзначыў Юрась Меляшкевіч.

Па ягоных словах, у гэтым доме залівае кватэры з 12 па 5 паверх.

«Не былі прадстаўленыя дакументы: ні дамовы, ні акты прыёмкі», — падкрэсліў Меляшкевіч.

«Ужо больш 10 год ідзе нашая вайна з ЖЭС: кожныя тры гады нас топіць, кожныя тры гады спрабуем дабіцца, каб прынялі меры. Устанавілі быццам новыя паддоны, але тры гады для металу — гэта не тэрмін», — адзначыла жыхарка дома Екацярына Янушкевіч.

Цяпер ЖРЭА павінная пералічыць грошы за паддоны (900-1000 рублёў). Па словах камунальшчыкаў, яны гатовыя іх усталяваць ужо ў пятніцу, 9 снежня. Але заўтра чакаецца адліга, і жыхары думаюць, што будуць новыя затапленні.



Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости