Новости Новости Беларуси

Губаревич: Сторонники европейского выбора разочарованы в политике ЕС в отношении Беларуси

Губаревич: Сторонники европейского выбора разочарованы в политике ЕС в отношении Беларуси

943 просмотра Минск
Парламентская комиссия Польши встретилась с белорусским оппозицией. Движение «За Свободу» там представил председатель организации Юрий Губаревич и член Совета Александр Милинкевич.

Дыялог у двух плоскасцях

Польская дэлегацыя, якую ўзначальваў старшыня польскага сенату Станіслаў Карчэўскі, распавяла беларускай апазіцыі пра сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў, у прыватнасці пра пагадненне па адукацыі.

«З боку беларускіх удзельнікаў прагучала жорсткая ацэнка палітыкі, якую праводзіць Польшча. Казалі пра магчымую адмену фінансавання тэлеканалу „Белсат“, зніжэнне ўзроўню супрацоўніцтва з грамадскай супольнасцю і незалежнымі СМІ, узмацненне супрацоўніцтва з афіцыйным Мінскам адбываецца на фоне зніжэння ўзроўню супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю і незалежнымі СМІ», — распавёў сайту Pyx.by старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, ён адзначыў, што беларуская апазіцыя «разумее тыя мэты, з якімі праводзіцца дыялог і інтэнсіфікацыя стасункаў — гэта незалежнасць Беларусі, спроба выцягнуць яе з-пад уплыву Расіі».

«Але мы лічым хібным, калі гэты дыялог адбываецца толькі з афіцыйнымі ўладамі. Колькасць прыхільнікаў еўрапейскага выбару зніжаецца, узмацняецца расійская прапаганда, з якой улады не хочуць змагацца», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду».

Па ягоных словах, прыхільнікі еўрапейскага выбару расчараваныя ў той палітыцы, якую праводзіць Еўразвяз у цэлым і Польшча ў прыватнасці. «У такой сітуацыі, калі ў разы павялічваецца колькасць людзей, якія бачаць сваім геапалітычным арыенцірам Расію, пагроза незалежнасці Беларусі павялічваецца», — дадаў Губарэвіч.

«На маё перакананне, дыялог мусіць быць у двух плоскасцях: з тымі, хто прымае рашэнні — а сярод іх няма Палаты прадстаўнікоў — і беларускім грамадствам праз падтрымку грамадскай супольнасці», — заключыў Юрась Губарэвіч.

Маятнік стасункаў Беларусь — Польшча

На сустрэчы выступілі польскія палітыкі, якія патлумачылі, што вельмі важна спрыяць дэмакратызацыі Беларусі, набліжаць яе да Еўропы, бо ізаляцыя не з’яўляецца інструментам, хутчэй, дэманстрацыяй пазіцыі, сказаў сайту Pyx.by па выніках сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Аляксандр Мілінкевіч.

«Лідары дэмакратычнай супольнасці сышліся ў тым, што дыялог патрэбны, але ёсць больш скептычныя да яго палітыкі, а ёсць больш аптымістычныя», — патлумачыў ён.

«Я казаў, што вельмі важнае супрацоўніцтва, але гэта неабходна рабіць з улікам таго, каб не была аслабленая праца з грамадзянскай супольнасцю і незалежнымі СМІ ў інфармацыйным, адукацыйным, культурным накірунках, кірунку абароны правоў чалавека», — адзначыў Мілінкевіч.

Па словах былога старшыні Руху, польскія палітыкі патлумачылі, што «Белсату» не пагражае закрыццё ў сувязі з магчымым пагадненнем пра трансляцыю ў Беларусі тэлеканалу «Палонія».

Ён дадаў, што зараз «ёсць адчуванне, што палітыка Польшчы мянялася як маятнік: ізаляцыя і санкцыі — дыялог».

Па ягоных словах, ён падзякаваў за доўгатэрміновыя праекты Польшчы для Беларусі. «Я нагадаў пра праграму Каліноўскага, якая была вельмі важнай і як прыклад польскай салідарнасці, і як фактар, які разбураў страх», — адзначыў адзін з кіраўнікоў Руху.

Больш за 20 студэнтаў былі рэпрэсаваныя і адлічаныя з беларускіх вну з таго часу, як праграма была закрытая, адзначыў палітык. Па ягоных словах, асабліва ўразіла Карчэўскага гісторыя сябра Руху «За Свабоду» Алены Дзянішчыц, якая была адлічаная з шостага курсу медыцынскага ўніверсітэту.

«Доўгатэміновая польская стратэгія і праграмы — вельмі важныя для Беларусі. Дэмакратыя пабудуецца ў нас не хутка, трэба разлічваць на доўгую працу», — падсумаваў Аляксандр Мілінкевіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости