Новости Новости Беларуси

Жители аварийного дома получили помощь

Жители аварийного дома получили помощь

779 просмотров Минск
Заместитель председателя Движения «За Свободу» Юрий Меляшкевич выступил организатором встречи депутата Анны Конопацкой и жителей аварийного дома.
«Адбылася першая сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай у межах грамадскай прыёмнай у Мінску. Я ад Руху „За Свабоду“ дапамог ёй арганізаваць сустрэчу з выбарцамі з аварыйнага дома па вуліцы Асаналіева», — распавёў сайту Pyx.by намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч.

На сустрэчы акрамя жыхароў дома і Ганны Канапацкай і Меляшкевіча прысутнічаў прадстаўнік ЖРЭА, а таксама намеснік старшыні Партыі АГП Мікалай Казлоў.

Па словах Меляшкевіча, у доме ўжо дзесяць год заліваюцца чатыры кватэры, акрамя таго, былі праблемы з ацяпленнем. «Стан дома за гэты час істотна пагоршыўся», — адзначыў адзін з кіраўнікоў Руху.

Ён дадаў, што жыхары дома пад час сустрэчы выказвалі жорсткую крытыку, а супрацоўніца камунальных службаў прасіла прабачэння і тлумачыла, што яна гэтым месцы новы чалавек.

Вынікам сустрэчы стала стварэнне супольнай камісіі з прадстаўнікоў ЖРЭА, Канапацкай і жыхароў дома. Яны, патлумачыў Меляшкевіч, падымуцца на тэхнічны паверх, ацэняць сітуацыю. Вынікі будуць вядомыя ўжо ў сераду, 7 снежня.

Па ягоных словах, з таго часу, як тэма аварыйнага дома на вуліцы Асаналіева пачала ўздымацца, ёсць першыя поспехі: адрамантаваныя помпы. Гэта значыць, што праблема можа быць вырашаная, дадаў Юрый Меляшкевіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости