Новости Новости Беларуси

Начала работать комиссия АНП по экологии и экологической безопасности

Начала работать комиссия АНП по экологии и экологической безопасности

806 просмотров Минск
Заместитель председателя Движения «За Свободу» Юрий Меляшкевич избран председателем комиссии по экологии и экологической безопасности Ассамблеи народных представителей.

«Заснавалі камісію АНП, як гэта было прадугледжана пры стварэнні Асамблеі», — распавёў сайту Pyx.by Юры Меляшкевіч.

Старшынём камісіі абраны ён, сакратаром — сябра Руху «За Свабоду» Вікторыя Таболіч.

«Прынятае рашэнне падрыхтаваць да канца тыдня кароткатэрміновы план працы камісіі з улікам прапановаў іншых чальцоў камісіі», — дадаў Меляшкевіч.

Па ягоных словах, у межах камісіі будзе сфармаваная падкамісія па энергетыцы, у якой будуць працаваць эксперты па гэтым пытанні з ліку чальцоў камісіі.

Акрамя таго, камісія разгледзела парадак далучэння да яе працы прадстаўнікоў іншых партыяў і грамадска-палітычных рухаў.

«Разглядалі пытанні экспертнай падтрымцы Ганны Канапацкай у парламенце, плануем рыхтаваць нашыя заўвагі да тых законапраектаў, якія зараз там абмяркоўваюцца», — дадаў намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

«Гэта была нашая першая сустрэча, дзе мы абмеркавалі бачанне працы камісіі», — распавёў сайту Pyx.by прадстаўнік партыі АГП Марат Афанас’еў.

Ён адзначыў, што пытаннямі экалогіі ў нас займаецца дзяржаўная арганізацыя, якая падае ацэнку сітуацыі без крытычнай ацэнкі праблемаў. «І гэтыя дадзеныя павінны ўспрымацца грамадствам на веру. Ніхто не можа выказаць сваё меркаванне ў тым ліку і дэпутаты. Таму нашая мэта — нейкім чынам зрабіць аналіз таго, што ў нас сёння адбываецца ў краіне», — патлумачыў чалец камісіі.

Ён адзначыў, што «работа дзяржавай вядзецца», але ёсць пытанні, наколькі эфектыўна і ці задавальняе яна грамадства.

Па словах прадстаўніка АГП, пасля падрыхтоўкі аналізу праца будзе весціся праз публікацыі ў прэсе, дэпутатаў у парламенце. «Наколькі ўдасца я пакуль не ведаю. Не ўсе сабраліся. Не ўсе погляды маглі акумуляваць», дадаў Афанас’еў.

Вікторыя Таболіч звярнула ўвагу на важнасць працы камісіі па пытаннях экалогіі, адзначыўшы закрытасць гэтай тэмы ў Беларусі. «Важна прыцягваць да рашэнне праблемаў экспертаў, толькі так стандарты па гэтым пытанні ў Беларусі дасягнуць еўрапейскіх узроўняў», — патлумачыла яна.

На сёння ў працы камісіі ўдзельнічаюць восем чалавек ад правацэнтрысцкай кааліцыі і эксперт Рыгор Фёдараў, які прадстаўляе Партыю зялёных. Ад Руху «За Свабоду» у камісіі акрамя Меляшкевіча і Таболіч таксама будзе працаваць каардынатар па Гродзенскай вобласці Вадзім Леван.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Правоцентристская коалиция

Последние новости