Новости Новости Беларуси

Суд оштрафовал активиста Движения «За Свободу», который не был на акции

Суд оштрафовал активиста Движения «За Свободу», который не был на акции

1321 просмотр Свислочь Мосты
Активист движения «За Свободу» из Мостов Василий Климович в этом году не смог поехать в Свислочь на акццию в память повстанцев Калиновских. Однако это не помешало суду оштрафовать его на 9 базовых величин (189 рублей) за участие в акции.

«Пасудзілі мяне ні за што. У гэтым годзе ніхто з мастоўскіх не быў. Я звычайна іх на сваёй машыне вазіў, а тут у мяне не атрымалася», — распавёў сайту Pyx.by Васіль Клімовіч.

Па ягоных словах, пасля акцыі праз ягоную маці з ім звязаўся шукаў участковы і папрасіў прыйсці ў пастарунак.

«Сказаў, што па справе ч. 1. 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў) і размахвання сцягам. Я не пагадзіўся з пратаколам, сказаў, што не быў там», — адзначыў актывіст Руху «За Свабоду».

У выніку судовы працэс быў прызначаны на 2 снежня ў Мастах, аднак сёння Васіля Клімовіча тэрмінова выклікалі ў суд. «Я падумаў, што проста азнаёміцца са справай, прыходжу, а там пачаўся сапраўдны суд. Было двое сведкаў-міліцыянтаў з Ваўкавыску і Свіслачы», — дадаў Клімовіч.

Сведкі заявілі, што гэта Клімовіч быў на акцыі, былі прадэманстраваныя матэрыялы відэафіксацыі. «Я казаў, што гэта не я, а падобны на мяне чалавек. Але сведкі думалі, што гэта я, і суддзя так думаў. Я прыводзіў сведчанні жонкі, бацькоў, якія маглі пацвердзіць, што я ў той дзень не выязжаў з Мастоў. Аднак суддзя не паверыў і аштрафаваў мяне на 9 базавых велічыняў», — адзначыў актывіст.

Па ягоных словах, ён абскардзіць судовае рашэнне, а таксама падасць скаргу на сведкаў-міліцыянтаў у пракуратуру.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Год Калиновского

Последние новости