Новости Новости Беларуси

Власти преследуют активистов Движения «За Свободу» за чествование памяти повстанцев Калиновских

Власти преследуют активистов Движения «За Свободу» за чествование памяти повстанцев Калиновских

653 просмотра Свислочь Барановичи Брест Гродно
Повестки в суд после поездки в Свислочь получили уже как минимум четверо активистов Движения «За Свободу».
«Да мяне прыйшоў наш мясцовы ўчастковы і паведаміў, што на мяне прыйшлі паперы са Сьвіслачы. Меўся ўзяць тлумачэньні, але асобай ахвоты не выказваў і заўважыў, што маю канстытуцыйнае права адмовіцца», — распавёў сайту Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак.
Па ягоных словах, на гэтым іх «кантакт з прадстаўніком улады скончыўся».

22 лістапада Вітольду прыйшоў ліст з Лідскага РАУС — копія пратаколу за ўдзел у акцыі ў Свіслачы. У прыватнасці, з дакумента вынікае, што Ашурка абвінавачваюць у парушэнні арт. 23.34 ч. 3 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў, якія здзейсненыя паўторна). Сярод матэрыялаў справы пратакол агляду невядомых прадметаў і артыкулы з Інтэрнэту.

Пратакол склалі і на каардынатара Руху «За Свабоду» па Брэсцкай вобласці Юрыя Казакевіча. «Справу пачалі ў Свіслачскім РАУС, даслалі матэрыялы ў Баранавічы, там 21 лістапада склалі пратакол апытання», — распавёў сайту Pyx.by Казакевіч.

Па ягоных словах, суд, хутчэй за ўсё, будзе ў Баранавічах. «Інкрымінуюць ч.1 арт. 23.33 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў)», — дадаў Казакевіч.

Заведзеная справа і на каардынатара Руху «За Свабоду» па Гродзенскай вобласці Вадзіма Левана. Па ягоных словах, справу накіравалі ў суд.

У Зельве шукаў участковы і сябра Руху «За Свабоду» Яўгена Скрабутана. Бацькі перадалі яму, што, па словах міліцыянта, на яго прыйшла справа са Свіслачы.

Даты судовых працэсаў пакуль не вядомыя.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Год Калиновского

Последние новости