Новости Новости Беларуси

Акция к годовщине Слуцкого восстания разрешена

Акция к годовщине Слуцкого восстания разрешена

1839 просмотров Слуцк
Власти разрешили митинг и шествие к годовщине Слуцкого восстания, рассказал один из заявителей акции, председатель Минской областной организации Движения «За Свободу» Виталий Амелькович.

«Акцыя пройдзе 26 лістапада, у суботу, у традыцыйным фармаце: другі год запар мы праводзім шэсце, раней падавалі толькі на мітынг», — распавёў сайту Pyx.by Амяльковіч.

Ён адзначыў, што ў гэтым годзе шэсце будзе больш працяглым па маршруце. «Плануецца даволі шмат удзельнікаў. Асобна ад Мінску плануюць пад’язжаць іншыя рэгіёны. Чакаю, што будзе яшчэ лепей чым у мінулым годзе, бо да арганізацыі акцыі далучыўся Рух «За Свабоду», — дадаў абласны каардынатар.

Амяльковіч падкрэсліў, што гадавіна Слуцкага збройнага чыну — важная і знакавая падзея.

Указаны ў заяўцы маршрут акцыі такі:

У 14:30 збор удзельнікаў ля кінатэатра «Беларусь» у Слуцку.

У 15:00-15.15 пройдзе шэсце. Яно плануецца па вуліцы Леніна да гарадскога парку.

У 15:15 пачнецца мітынг.

На 16:00 запланаванае заканчэнне акцыі.

Нагадаем, што ў гэтым годзе заяўнікамі акцыі ў Слуцку сталі старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, кіраўнік Мінскай абласной суполкі Руху Віталь Амяльковіч і намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости