Новости Новости Беларуси

Акция памяти жертв советской власти

Акция памяти жертв советской власти

1419 просмотров Минск
Сегодня на ступеньках главного входа в здание КГБ прошла акция правоцентристской коалиции. Организаторы предложили объявить 7 ноября днем скорби по жертвам советской власти.

Як толькі ўдзельнікі акцыі пачалі даставаць партрэты зьніклых палітыкаў і рэпрэсаваных, запальваць знічы, міліцыя пачала складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Акцыя не была дазволеная Мінгарвыканкамам.

«Сённяшнія ўлады працягваюць упарта чапляцца за мінулыя камуністычныя сімвалы. Для іх спадчына Савецкага саюзу, краіны, дзе таталітарызм існаваў да сканчэння яе існавання, — гэта тое, што варта пераймання», — сказаў пад час акцыі старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Ён распавёў, што правацэнтрысты пачынаюць збор подпісаў за перайменаванне вуліц, названых у гонар людзей, датычных да савецкіх рэпрэсіяў, адмену дзяржаўнага святкаваньня 7 лістапада і прызначэнне святочнымі днямі Дня Волі (25 сакавіка) і Дня беларускай вайсковай славы (8 верасня).

Сустаршыня аргкамітэту стварэньня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі прачытаў зварот народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава:

«Нішто ў нас яшчэ не напамінае пакаленням аб ахвярах сталіншчыны. Тое недаравальна і няправільна! Мы павінны памятаць аб іх — не героях, а бязвінных ахвярах тырана — спрацаваных рабочых, галодных калгасніках, першых народных інтэлігентах, мужчынах і жанчынах, — якія з куляю ў патыліцы клаліся ў самімі ж выкапаныя ямы, вымаўляючы не праклён, не пратэст, а адзінае, марнае і трагічнае слова „Завошта?“. Яны ўжо ніколі не пачуюць адказ на тое сваё пытанне, затое адказ на яго павінны зразумець мы».

Старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька назваў існую ўладу «аскепкам савецкай сістэмы», і таму, на ягоную думку, яна не дазволіла акцыю ў памяць ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў.

Акцыя доўжылася прыкладна паўгадзіны. За ёй назіралі каля 30 супрацоўнікаў сілавых структураў у цывільным.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости