Новости Новости Беларуси

«Европейский клуб» задумал курсы английского, немецкого и польского языков

«Европейский клуб» задумал курсы английского, немецкого и польского языков

1295 просмотров Минск
Члены минского «Европейского клуба» и его бывший координатор, а сейчас заместитель председателя движения «За свободу» Юрий Меляшкевич собираются в ближайшее время открыть курсы иностранных языков.

Курсы будуць некамэрцыйнымі, але на самазабесьпячэньні: наведнікам давядзецца плаціць унёсак прыблізна 20 рублёў на месяц, што ў некалькі разоў таньней за камэрцыйныя курсы.

«Цяпер мы праводзім плянаваньне арганізацыі курсаў, — распавядае Свабодзе Меляшкевіч. — Разглядаем некалькі варыянтаў памяшканьняў, у тым ліку офісы грамадзкіх арганізацыяў, перш за ўсё руху „За свабоду“, ці офісы тых інстытуцыяў, зь якімі мелі раней кантакты. Рух ужо ладзіў раней курсы ангельскай мовы, таму ў нас ёсьць база адпаведных выкладчыкаў. Цяпер шукаем людзей, якія маглі б весьці курсы польскай і нямецкай моў.

Умова такая, каб курсы несьлі ў сабе эўраінтэграцыйны характар, давалі інфармацыю пра аб’яднаную Эўропу і эўрапейскую ідэнтычнасьць Беларусі. Для нас вельмі важнае вывучэньне эўрапейскай мовы з умацаваньнем эўрапейскай і беларускай ідэнтычнасьці слухачоў».

Меляшкевіч пагаджаецца з тым, што наведнікам можа быць цяжэй, чым на расейскамоўных курсах: шмат хто ў Беларусі вывучаў беларускую як замежную, попытам карыстаюцца курсы ўласна беларускай мовы.

«Але мы запрашаем тых людзей, якія хочуць замацаваць сваю беларускую і эўрапейскую ідэнтычнасьць, якія разглядаюць сваю ўнутраную культуру як частку суцэльнай эўрапейскай, — дадае ён. — Таму я думаю, што гэтая складанасьць будзе кампэнсаваная матывацыяй».

АА

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #336 07.11.2016 22:17 @ кipelshtein

    дзе і у каго мажліва запісвацца на курсы Польскай мовы ?

    1. #337 08.11.2016 01:26 @ [ нет имени ]

      пакуль усё ў праекце, калі дойдзе да рэалізацыі (будуць адабраныя выкладчыкі) распавядзем больш падрабязна.

  • #338 09.11.2016 23:35 @ квучак

    КАЛИ МЫ ЗМОЖАМ ПОЛЬСКАЙ МОВАЙ КАРЫСТАЦЦА БОЛЬШ, ЧЫМ РСЕЙСКАЙ,--ТАДЫ МЫ ЗМОЖАМ СЯБЕ ЛЮДЗЬМИ СПАЧУВАЦЬ!?!!!...!!!

    1. #341 10.11.2016 19:00 @ [ нет имени ]

      лепей беларускай :)

  • #342 12.11.2016 23:59 @ квучак

    гэтэе "лепей" ужэ 25 рокив..., за гэты час на Билоруси нэ водого беларускамоунага днём з вогнём нэ знайдэш..., а в советские часы шчэ и часто попадалыс..., за гэты час на Полисьси украинску мову таксамо омаль зничтожылы... . На Полисьси бородьба "праэурапэйских" беларускамоуных з украинскай мовай дала плён расейскай--выник дыбильнага далягляду пазнякоу и им падобных...Завтра сподары сайту знымуть гэты артыкул, тому шчо у их нэ хопыть розуму зрозумиты шось....--у их стратегия: росийски империализм замэныты билоруским--на липшее воны нэ тянуть!...

    1. #348 22.11.2016 10:44 @ [ нет имени ]

      нейкую вы лухту пішаце.

  • #352 23.11.2016 23:54 @ квучак

    ну не усим бог аднолькава розуму дау, каб уразумець рэалии...

Европейские клубы

Последние новости