Новости Новости Беларуси

«Права выбару» працягне працу на выбарах 2018 года

«Права выбару» працягне працу на выбарах 2018 года

1290 просмотров Минск
Кампанія назірання «Права выбару» працягне працу ў 2018 годзе на мясцовых выбарах. На міжвыбарны перыяд кампанію будзе каардынаваць сябра Рады Руху «За Свабоду» Алесь Сілкоў.

«Сёння прайшло пасяджэнне Рады «Права выбару». Падвялі вынікі кампаніі 2016 года і прынялі рашэнне працягнуць працу ў 2018 годзе на мясцовых выбарах», - распавёў сайту Pyx.by старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Ён патлумачыў, што да выбараў кампанію будзе каардынаваць Алесь Сілкоў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #354 26.11.2016 00:36 @ Андрэй

    Мясцовыя выбары пройдуць, хучэй за ўсе, па апрацаванай схеме: найболей лаяльныя фігуры на месцах, падтрыманыя зверху, вядомыя ці мала вядомыя, з поспехамі на працы ці без поспехаў, з біяграфіяй без скандалаў, будуць заяўлены, у газетцы іх нейкія "праграмы", мо і сустрэчы з людзьмі на месцах, з высокімі словамі, мо і арыгінальнымі, камісіі выбараў тыя самыя - з настаўнікаў, выязны магазін, канцэрт дома культуры, а потым дарэмная закуска для камісіі... Але час змяняецца, люді пачынаюць думаць, таму што спрыяе даступнасць інфармацыі і пагаршэньне ўмов жыцця - але і гэта будзе брацца на ўвагу дойлідамі прадвыбарнай кампаніі.. Калі і пройдзе нехта гарачы дэпутат, яго поспех будзе залежыць ад падтрымкі сяброў і таго гуртка, які ен збярэ ля сябе... Выхад: гэта трэба пачынаць з сеняшнега дня!

Право выбора

Последние новости