Новости Новости Беларуси

В Слуцке готовятся к 96-й годовщине восстания

В Слуцке готовятся к 96-й годовщине восстания

1188 просмотров Слуцк
Движение «За свободу» и Партия БНФ подали заявку в Слуцкий райисполком на проведение 26-го ноября митинга по случаю 96-й годовщины Слуцкого восстания.

Кіраўнік мінскай абласной арганізацыі Руху "За Свабоду" Віталь Амяльковіч

Заяўку на правядзеньне акцыі памяці слуцкіх паўстанцаў падпісалі кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, кіраўнік мінскай абласной арганізацыі Руху "За Свабоду" Віталь Амяльковіч і намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.

Як паведаміў Віталь Амяльковіч, мітынг і невялікае шэсьце павінны адбыцца ў Слуцку 26 лістапада. Збор удзельнікаў заплянаваны каля кінатэатра «Беларусь» на вуліцы Леніна ў 14-30. Згодна з пададзеным плянам, адсюль удзельнікі шэсьця калёнай накіруюцца ў гарадзкі парк да помніка Тарасу Шаўчэнку.

— Рашэньнем Слуцкага райвыканкаму для грамадзкіх недзяржаўных масавых мерапрыемстваў дазволены толькі 2 месцы — стадыён і парк, — кажа Віталь Амяльковіч. — Летась мы праводзілі мерапрыемства на пляцоўцы ў цэнтры парку, але цяпер на тым месцы пабудавалі фантан. Пляцоўка ля помніка Тарасу Шаўчэнку, на мой погляд, найбольш зручная для мітынгу.

У адрозьненьне ад мінулага году, сёлета арганізатары павысілі заплянаваную колькасьць удзельнікаў да 200 чалавек.

Чамусьці вакол гэтай гістарычнай падзеі ў Слуцку пануе таямнічасьць, — гаворыць Сяргей Долбік, інжынэр на прыватным прадпрыемстве, жыхар Слуцку. — Я асабіста даведаўся пра Слуцкі збройны чын нядаўна, калі пачаў чытаць незалежную прэсу. Сярэднюю школу скончыў у 1990 годзе са старымі прарасейскімі школьнымі падручнікамі, дзе яшчэ не было нацыянальнай гісторыі. Цяпер нацыянальная гісторыя ў падручніках зноў згарнулася. Магчыма, з боку кіраўніцтва Слуцкае паўстаньне падаецца нашым суайчыньнікам як нейкі сучасны апазыцыйны «майдан» пад бела-чырвона-белымі сьцягам, які ня мае дачыненьня да гісторыі гораду. Назіраў, як мінакі спалохана ўцякалі, калі журналісты спрабавалі ў іх высьветліць, што ведаюць пра гэтую гістарычную падзею. Было і сьмешна, і сумна.

Пасьля атрыманьня дазволу на правядзеньне акцыі актывісты праз адмысловыя запрашэньні плянуюць давесьці інфармацыю аб мерапрыемстве да гараджан.

Рашэньне мае быць прынятае райвыканкамам не пазьней, чым за за 5 дзён да прызначанай даты.

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости