Новости Новости Беларуси

Пикет солидарности в последний день суда над Пальчиса

Пикет солидарности в последний день суда над Пальчиса

538 просмотров Минск
Представители ряда демократических организаций, в том числе Движения «За Свободу», устроили у здания Мингорсуда пикет в поддержку блогера и редактора сайта 1863х.com.



Яны трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і гучна скандавалі лозунгі падтрымкі: «Жыве Беларусь!», «Свабоду!», «Не быць скотам!», «Верым! Можам! Пераможам!», «Эдуард! Мы з табой! Не здавайся! Ты — герой!», «Эдуарду Пальчысу свабоду!», «Дайце волю і свабоду беларускаму народу!», «Патрыятызм — не экстрымізм».

Нягледзячы на тое, што на вуліцы ліў дождж, а на ўдзельнікаў акцыі складаліся адміністрацыйныя пратаколы (агулам за усе дні пікетавання складзена блізу 70 пратаколаў), настрой грамады быў баявы. Прыхільнікі Эдуарда ўпэўненыя, што словы, якія добра чуваць у залі суда, будуць моцнай маральнай падтрымкай Эдуарду Пальчысу, які знаходзіўся ў той момант на лаве падсудных.

Пракурор у заключным слове запрасіў 3 з паловай гады зняволення для Эдуарда Пальчыса. Абвяшчэнне прысуду прызначана на 28 кастрычніка.

Нагадаем, стваральніка сайта 1863х.com, на якім змяшчаліся матэрыялы з негатыўнай ацэнкай вялікаімперскай палітыкі Расіі, Эдуарда Пальчыса вінавацяць у распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў (арт. 343 КК). Пальчыс быў затрыманы ў Расіі, потым перададзены ў Беларусь, і ўжо 9 месяцаў, колькі ішло следства, знаходзіцца за кратамі. Праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітзняволеным.

Источник: salidarnasc.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #314 27.10.2016 12:54 @ Wolf

    Ёсць і такое меркаванне: http://belisrael.info/?p=8210

  • #316 28.10.2016 00:40 @ ад Абамы, завербаваны -- р-ц к-к

    трэба весьци архиу: хто складау пратаколы,хто хлуссведак, хто судзиу и г.д. и казаць им , што яны пасля падзення рэжыму будуць мець крыминальную адказнасьць у тым лику и грашовую у даляравым эквиваленце з працэнтами... и упэуниваць их, што гэты улик иснуе... и што ён иснуе не для запалохвання, а для АДКАЗНАСЬЦИ ПЕРАД ЧАЛАВЕЦТВАМ, якое рана ци позна зауседы атрымливала ПЕРАМОГУ перад любыми хунтами и дыктатурами....

Последние новости