Новости Новости Беларуси

Кампанія «Жанчыны супраць фальсіфікацыяў» падвяла вынікі працы на выбарах

Кампанія «Жанчыны супраць фальсіфікацыяў» падвяла вынікі працы на выбарах

946 просмотров Минск
Жанчыны павінны зразумець, што ад іх працы ў выбаркамах шмат што залежыць для будучыні краіны, заявіла першая намесніца старшыні Руху «За Свабоду» Галіна Скараход на падвядзенні вынікаў кампаніі «Жанчыны супраць фальсіфікацыяў».

«Мы абмяркуем на сустрэчы парламенцкую кампанію, супрацу жанчын БНФ, СМ, БХД, РЗС, супраць фальсіфікацыяў з боку выбарчых камісій, а таксама кампаніямі жанчын-кандыдатаў», — адкрыла сустрэчу сукаардынатар кампаніі «Жанчыны супраць фальсіфікацыяў», намесніца старшыні АГП Антаніна Кавалёва.

«Чаму мы звяртаемся да жанчынаў? Гэта той сацыяльны клас, які адказны за стан сям’і, больш адчувае эканамічны крызіс. Каб яны зразумелі, што ад удзелу ў працы камісіі шмат што залежыць для будучыні краіны і наступіць той дзень, калі ім прыйдзецца адсправаздачыцца перад грамадствам. Тэрміну даўнасці для такіх злачынстваў няма», — адзначыла сукаардынатар кампаніі, першая намесніца старшыні Руху «За Свабоду» Галіна Скараход.

Па яе словах, у межах кампаніі яны праехалі гарады Беларусі, дзе былі дэмакратычныя кандыдаты: Брэст, Калінкавічы, Смаргонь, Віцебск, Полацк, Іўе, Бяроза, Баранавічы і інш. Акрамя таго прадстаўніцы кампаніі сустрэліся з місіямі назіральнікаў, пасламі.

«Амаль усю маю кампанію арганізавалі жанчыны», — распавяла на сустрэчы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Па яе словах, пад час выбараў у яе было вялікае пазітыўнае ўражанне: «людзі перасталі баяцца слова апазіцыя». «24 кастрычніка прайшла першая сустрэча з выбаршчыкамі. Казалі: „Добра, што прайшла апазіцыя“. Яны ўскладаюць на нас вялікія надзеі», — адзначыла Канапацкая.

«Прагніла ўсё настолькі, — дадала яна пад час дыскусіі пра змены выбарчага заканадаўства, — што трэба не кран мяняць, а ўсю сістэму».

«Калі я адна ў авальнай залі, то я не хачу быць адной за сценамі Дома Ўраду. Працуйце са сваімі выбаршчыкамі. Іх падтрымка вам яшчэ спатрэбіцца. Трэба давесці да іх, што вы таму жывяце кепска, што перад вамі ніхто не адказны», — дадала дэпутат.

Яна прапанавала працаваць, каб быць вышэй за ўладу на галаву і нават на дзве. «Яна кажа, а мы робім», — адзначыла Канапацкая.

«Задачай маёй кампаніі было сфармуляваць пазітыўныя адносіны да апазіцыі і нашай гістарычнай сімволікі. Для гэтага мы праводзілі інфармацыйную кампанію, у тым ліку распавядалі і пра „Жанчыны супраць фальсіфікацыяў“», — распавяла былы кандыдат у парламент ад Руху «За Свабоду» Аліна Нагорная.

Па яе словах, у межах гэтай жа кампаніі яны збіралі подпісы за вырашэнне мясцовых праблемаў: у падтрымку людзей з абмежаванымі магчымасцямі, арганізацыі прытулку для жывёлаў, вулічнае асвятленне.

«Я задаволеная кампаніяй. На першым пікеце падыходзілі адзінкі. Спрабавалі запужаць, здымаць на камеру, ахоўнік крамы спрабаваў выгнаць. Людзі баяліся. Быццам вакол нас быў нейкі купал. Але на апошнім пікеце людзі ўжо падыходзілі, людзі не баяліся. У прыватнасці, яны больш не баяцца бел-чырвона-белага сцягу. Я лічу гэта файным вынікам», — падкрэсліла Нагорная.

«Мяне больш за ўсё здзіўляюць на выбарах маштабы фальсіфікацыяў назірання. На аднаго незалежнага чалавек 10 праўладных, тых, хто піша даносы для пазбаўлення акрэдытацыі. Гэта, дарэчы, ў асноўным таксама жанчыны», — адзначыла актывістка Руху «За Свабоду» Галіна Міхнюк.

Па яе словах, яна ўжо атрымала пяць адпісак наконт яе выдалення з участку (яна была пазбаўленая акрэдытацыі за майку з надпісам «Жанчыны супраць фальсіфікацыяў», якую камісія палічыла агітацыйным і правакацыйным). «Я запытвалася ў іх: чаму гэты надпіс — агітацыйны і правакацыйны. Але не адказалі ні слова», — падкрэсліла Міхнюк.

«Я была на ўчастку назіральнікам, больш за ўсё мяне ўразіла, як хладнакроўна прыпісвалі лічбы. Адносіны праўладных да незалежных назіральнікаў насцярожана насмешлівыя. Таму я думаю, што трэба працаваць з назіральнікамі. Акрамя таго, шмат людзей вырашалі, за каго галасаваць прама на ўчастку, і з імі трэба працаваць, каб давесці, што іх выбар на нешта ўплывае», — адзначыла назіральніца ад Руху «За Свабоду» Анастасія Грыб.

«Мы працавалі на 108 акрузе, дзе ў дэпутаты балатаваўся Юрась Губарэвіч. У нас сабралася моцная каманда назіральнікаў, на акрузе была зафіксаваная самая нізкая яўка ў 22%. Пра фальсіфікацыі на нашай акрузе пісала прэса, у тым ліку пра ўбросы. Мы сфатаграфавалі ўсе пратаколы выніковыя, даведаліся выніковыя лічбы, а потым аказалася, што ў камісіях вышэйшага ўзроўню дапісвалі лічбы сотнямі», — адзначыла сябра Руху Аліна Герашчанка.

Вольга Кавалькова (сукаардынатарка кампаніі) і Таццяна Севярынец (БХД), Надзея Салаўева, прадстаўніца БНФ, Іна Вараўка ад «Справядлівага Свету» і іншыя удзельніцы падзяліліся сваімі ўражаннямі ад кампаній і выказалі Ганне Канапацкай падтрымку ў прасоўванні ініцыятываў па зменах Выбарчага Кодексу ў Палаце Прадстаўнікоў.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости