Новости Новости Беларуси

Милиция наказывает за сбор подписей за бело-красно-белый флаг

Милиция наказывает за сбор подписей за бело-красно-белый флаг

1136 просмотров Барановичи
Координатор Движения «За Свободу» по Брестской области Юрий Казакевич и руководитель отделения Движения в Барановичах Владимир Гундар были вызваны в милицию за сбор подписей за бело-красно-белый флаг. Там на них были составлены протоколы за нарушение проведения массовых мероприятий.

«Мяне і майго паплечніка Юрыя Казакевіча вызвалі позвамі пад подпіс у Баранавіцкі ГАУС. Намеснік начальніка аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі, маёр міліцыі Сяргей Паўленя як заўсёды склаў на нас пратаколы ў якіх інкрымінаваў нам парушэнне правядзення масавых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь без дазволу мясцовых уладаў», — распавёў сайту Pyx.by Уладзімір Гундар.

Па ягоных словах, згодна пратаколу, яны «арганізавалі і правялі ля кінатэатру „Октябрь“ па вуліцы Леніна ў Баранавічах масавае мерапрыемства (пікетаванне)».

«Праўда, складу злачынства ў нашых дзеяннях ён не ўбачыў. Але адзначыў, што мы здзейснілі парушэнне паўторна на працягу году ад моманту накладання адміністратыўнага пакарання», — дадаў каардынатар Руху ў Баранавічах.

Згодна пратаколу, прад’яўленае абвінавачванне па ч.3 арт. 23.34 КОАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў, якія здзейсненыя паўторна напрацягу года). Максімальнае пакаранне - да 50 мінімальных базавых велічыняў ці арышт.

«У пратаколе я запісаў: «З пратаколам не згодны, бо нічога супрацьпраўнага не здзяйсняў», - патлумачыў Гундар.

Пры зборы подпісаў кантактаў з міліцыяй зусім не было. «Хіба што караценька хвілінаў за 10 я прачытаў лекцыю двум патрульным, якія ішлі міма. Нас проста вылікалі і ўсё», — адзначыў Казакевіч.

«У сувязі з „лібералізацыяй“ міліцыянты на мерапрыемствах, што праводзяць грамадскія актывісты, не прысутнічаюць. Трэба ж рабіць добрую міну перад Еўропай, каб атрымаць грошыкі ад МВФ. А ўжо потым выклікаюць позвамі, складаюць пратаколы аб парушэнні грамадскага парадку і адпраўляюць у суды. Суды ў сваю чаргу актывістаў засуджваюць да вялікіх штрафаў», — патлумачыў Гундар.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости