Новости Новости Беларуси

Пример парламентской кампании показал — результат выборов может быть непредсказуем

Пример парламентской кампании показал — результат выборов может быть непредсказуем

868 просмотров Минск
16 октября новом лидером движения «За свободу» избран Юрий Губаревич. Создатель и бессменный в течение десяти лет глава Движения Александр Милинкевич по собственной инициативе ушел в отставку.
Новага кіраўніка сябры арганізацыі выбіралі з дзвюх кандыдатур, двух намеснікаў Мілінкевіча ― Юрася Губарэвіча іАлеся Лагвінца. З перавагай у восем галасоў перамог Губарэвіч. Што са зменай лідара зменіцца ў самім Руху, чаму яго падтрымлівала Іна Кулей, жонка Мілінкевіча, ці сумленная была барацьба за лідарства, ці чакаць расколу ў арганізацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў студыі Еўрарадыё адказвае Юрась Губарэвіч.

Цалкам размову з Юрасём Губарэвічам можна паслухаць

Лепшыя цытаты з размовы

Мілінкевіч нікога з прэтэндэнтаў на пасаду лідара не называў сваім пераемнікам ― усё вырашалі дэлегаты.

Іна Кулей падтрымала маю кандыдатуру асабіста ад сябе, а не ад сям’і Мілінкевічаў, бо мы знаёмыя звыш 20 гадоў ― разам працавалі ў грамадскім сектары Брэсцкай вобласці, мела магчымасць назіраць за маёй працай, палітычнай кар’ерай і рабіць свае высновы.

Сыход па ўласнай ініцыятыве Аляксандра Мілінкевіча з пасады кіраўніка лідара Руху "За свабоду" павінен стаць прыкладам для кіраўнікоў дзяржаўных структур.

У нас з Алесем Лагвінцом былі розныя адносіны ў розныя перыяды, але мы ніколі не пераходзілі на канфлікты і сваркі.

Для мяне стала нечаканасцю, што Лагвінец адмовіўся заняць пасаду першага намесніка.

Ніякага расколу ў Руху не будзе: я схільны працаваць з кожным, не дзелячы на сваіх, ці чужых.

Мы не палітычная партыя і гэта дае нам дадатковыя магчымасці ў працы з людзьмі ― да партый, на жаль, давер нізкі.

За дваццаць гадоў улада зрабіла ўсё магчымае, каб паказаць, што яна не баіцца вулічных акцый, можа іх эфектыўна разганяць і пасля распраўляцца з тымі, хто выйшаў на вуліцу. Але калі вартасць выхаду і выканання сваіх правоў перавысяць страх, то людзі выйдуць.

Прыклад парламенцкай кампаніі паказаў, што вынік выбараў можа быць дастаткова непрадказальны.

Тое, што дэпутатамі былі прызначаныя два прадстаўнікі апазіцыі, азначае, што Лукашэнка не цалкам кантралюе сітуацыю і ў мясцовых выбарах ён таксама мусіць будзе пайсці на саступкі.

Не думаю, што ў структуры Руху ёсць агенты спецслужбаў ― яны ніяк сябе праяўлялі і мы ніколі не сутыкаліся, калі б чалавек дзейнічаў на разбурэнне структуры.

Фота Алеся Пілецкага

Источник: euroradio.fm

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #305 21.10.2016 08:54 @ Ліс

    Прызначэнне двух прадстаўнікоў ад альтэрнатывы ў Палату 6 гэта сведчанне цалкам кантралюемага галасавання. Менавіта АП даў згоду на прызначэнне Анісім і Канапацкай у Палату 6, зыходзячы са свайго разумення гульні з Захадам: суступка на двух дэпутатаў за фінансавыя прэферэнцыі..

  • #309 22.10.2016 23:01 @ квучак

    а што тут непрадказальнага? , наступным разам яны чалавек 4-5 запусьцяць з апазицыи ... яких -небудзь рамановичэй чы пятровых..., яким больш падабаюцца буфетныя пиражки з павидлай,чым пужацца минтоу... Чым больш рэпрэсиуная систэма прагрэсируе у сваим накирунку, тым больш краина и апазицыя дэградыруе ....

Последние новости