Новости Новости Беларуси

Суд оштрафовал распространителя листовок о фальсификациях на выборах оштрафован

Суд оштрафовал распространителя листовок о фальсификациях на выборах оштрафован

1510 просмотров Минск
На 840 рублей (40 базовых величины) оштрафован член Движения «За Свободу» Александр Мендель, который был задержан во время распространения листовок о фальсификациях на избирательном округе Юрия Губаревича. Суд посчитал его виновным в нарушении закона о СМИ.

Пад час паседжання Аляксандр Мендаль распавёў, што быў затрыманы пад час раздачы ўлётак, у яго былі канфіскаваныя 1640 асобнікаў.

Пад час суда актывіст Руху "За Свабоду" прызнаў сам факт раздачы ўлётак, але не прызнаў сваю віну. «Я не прызнаю, што мае дзеянні падпадаюць пра закон «Аб СМІ», — падкрэсліў ён.


Ягоны адвакат звярнула ўвагу на тое, што на ўлётках адсутнічалі прыкметы перыядычнасці, акрамя таго, такога СМІ «Абаронім свой выбар» не існуе.

«Так як улётка не з’яўляецца СМІ, прашу спыніць справу за адсутнасцю правапарушэння», — падкрэсліла адвакат.



Аднак суд не прыслухаўся да гэтых аргументаў. Мендаль быў пакараны па артыкулу 22.9 КоАП (Парушэнне заканадаўства аб СМІ) на 40 мінімальных базавых велічыняў.

«Беларускае „правасуддзе“ зноў вярнулася да пакарання за раздачу інфармацыйных матэрыялаў. Падобная практыка не ўжывалася з 2000-х. Абсурднасць справы — відавочная», — пракаментаваў вынік суда старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, «пасля кароткага перыяду адлігі ў часе парламенцкіх выбараў, улады зноў пачалі „закручваць гайкі“». «Штрафы выпісваюць за ўсё: выхад на вуліцу, збор подпісаў, распаўсюд улётак. Перадусім, ціснуць на новых актывістаў», — дадаў ён.

Пасля прысуду Губарэвіч сам раздаў некалькі дзясяткаў улётак ў будынку і на выхадзе з суда, «каб прадэманстраваць, што штрафамі яны не забароняць нам даносіць людзям праўду».

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #301 20.10.2016 13:35 @ квучак

    НУ ЛЁГЧЫЙ ЖЭ ДЫКТАТОРУ В ЗАДНИЦУ ЗАЛИЗТЫ, ЧЫМ ПРАЦОВАТЫ ПО ЗАКОНУ ЯК ТРЭБА...

  • #302 20.10.2016 15:36 @ Ігар І. Іваноў

    Няма калі, трэ ісьці у краму. Прыйду - распавяду.

  • #303 20.10.2016 15:40 @ Алесь РуceвIч

    ЛIчу судзя спIхнула усю адказнасць па гэтай справе вышэйшуму суду. Таму I штраф такI вялiкi. Пасля абскаржання прысуда трохI зменьшаць сумму але прыцэндэнт застанецца. Патрэбен вялIкI грамадцкI рэзананс каб з чалавека былI заняты усI абвIнавачваннI. Трэба на наступны суд мабIлIзаваць усIх неабыякавых!

  • #304 20.10.2016 18:31 @ Ігар І. Іваноў

    Больш гэта за мой штраф у 10 разоў. З мяне 84 рублі хацелі. Атрымалі 10 рублёў 50 кап. Фрунзенскі раённы суд прысудзіў. Мінскі гарадзкі адмяніў. Фрунзенскі раённы хацеў нешта даведацца яшчэ раз ад мяне па справе, але штосьці мяне пераклініла у той дзень. Вазьмі ды ляпні Ich verstehe Russisch nicht. Нямецкую забыў. Так з памылкаю і ляпнуў. Далей наогул смешна было. Прапанавалі сесьці, на мове "Владимира Первокрестителя", калі я не памыляюся, а я, як той дурань, і сеў. "Занесите в протокол, - русский язык понимает" і ...выставілі за дзьверы чакаць рашэння. Зачытаўся суддзя маёй адміністрацыйнай справаю. Хвілін 5 чытаў. Клічуць. "Решение Фр. р. С. по адм. д. в отн. Иванова Игоря Ивановича ...отменить". Праўду кажучы хваляваўся. Асабліва пасьля другога Ich verstehe Russisch nicht у адказ на "Вы гражданин какой страны вообще?!". Так злосна шваркнуў суддзя маім пашпартам па сканэру..я думаў дым пойдзе. А пашпарт мой, ён дарэчы у руках трымаў, калі пра грамадзянства пытаўся. Пасьля такога BDSM я вельмі хваляваўся за канчатковы вынік. Ненадзейная я асоба. Псіх. Да таго ж тупаваты. Думаў думаў як жа ж тады з гэтай пошлінаю за скаргу на першае рашэнне суду першай інстанцыі? Калі я невінаваты, то ..атрымоўваецца, што 10,50 у мяне зкамуніздзіла "Рэспубліка Беларусь". От думаю, каму трэ да дохтара - мне, ці РБ?

  • #318 28.10.2016 01:03 @ ад Абамы, завербаваны -- р-ц к-к

    ТАК ГНИЛОЙ РЕЖИМ ЗАКАЛЯЕТ НАСТОЯЩИХ БОРЦОВ, А ПОТОМ БОЯСЬ ИХ, НЕ МОЖЕТ ОСТАВИТЬ БЕЗ СЛЕЖКИ...КАПУТ ДЫШИТ СИСТЕМЕ ЛУКИ В ПОТЫЛЫЦУ...

Парламентские выборы-2016

Последние новости