Новости Новости Беларуси

Тремя месяцами ареста наказан напавший на активиста движения «За Свободу»

Тремя месяцами ареста наказан напавший на активиста движения «За Свободу»

1298 просмотров Минск
Суд признал Александра Свирида, который напал на активиста движения «За Свободу» Александра Русевича во время предвыборного пикета, виновным в хулиганстве и приговорил его к трем месяцам ареста и выплате 300 рублей морального вреда потерпевшему.

Па дадзеных следства, 10 ліпеня Свірыд «прадэманстраваў п'яную зухаватасць» і нанёс Русевічу тры ўдары (два па галаве, адзін у тулава), у тым ліку адзін нагой і збег.

28-гадовы абвінавачваемы, які да таго ўжо некалькі разоў сядзеў і мае адукацыю ў 9 класаў, сваю віну прызнаў. «Мы выпівалі каля крамы са знаёмым Дзімам, выпілі недзе дзве бутэлькі гарэлкі. Потым ён пайшоў у краму, а я падышоў да пікета з белым... пасярод чырвоным сцягам. І я запытаўся: «А чым вас Лукашэнка не задавальняе?» А ён мне стаў грубіць ці там паслаў у нецэнзурнай форме, і я яго ўдарыў», - распавёў Свірыд.

Ён прызнаў, што для яго выпіць дзве бутэлькі гарэлкі на дваіх - «не так каб ужо і шмат». Свірыд не аспрэчваў удараў і заявіў пра раскаянне.

«Я знаходзіўся ў пікеце па зборы подпісаў за Юрася Губарэвіча, - прыгадаў у сваю чаргу Аляксандр Русевіч. - Потым да нас падышоў гэты чалавек і стаў правакаваць на канфлікт, называў нас чамусьці маладафронтаўцамі і агітатарамі, хаця на той момант агітацыя яшчэ не вялася. Я сказаў, што калі ён не спыніцца, выклікаю міліцыю».

Актывіст Руху патлумачыў, што малады чалавек быў, відавочна, п'яны, ён таксама лічыць "адпраўной кропкай" пачатку канфлікту, тое, што пікет стаяў "пад нашым гістарычным бел-чырвона-белым сцягам".

Па ягоных словах, Свірыд ударыў яго два разы рукой, а потым калі вярнуўся і ўдарыў нагой, яго адцягнулі грамадзяне. Аляксандр Русевіч заявіў пра тое, што ён праціўнік пазбаўлення волі і папрасіў кампенсацыю маральнай шкоды.

Суд прыняў рашэнне пакараць Свірыда 3 месяцамі арышту і абавязаць выплаціць 300 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Русевіч назваў гэтае рашэнне "саламонавым" і адзначыў, што хаця ён і праціўнік пазбаўлення волі, але лічыць пакаранне справядлівым, якое можа спыніць у такой сітуацыі іншых ад супрацьпраўных дзеянняў.

"Нашыя ўлады дэманструюць, што апазіцыю можна бескарана абражаць і збіваць, гэта знаходзіць паразуменне ў судовых органаў, такім чынам апазіцыя апынулася па-за законам. Таму пакаранне павінна быць жорсткім і справядлівым, якое звычайна прымаецца ў такога кшталту справах", - адзначыў старшыня Руху "За Свабоду", былы кандыдат у дэпутаты Юрый Губарэвіч.

Ён лічыць арышт справядлівым пакараннем у дадзеным выпадку.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #297 19.10.2016 20:06 @ квучак

    НЕ СПАДЗЯВАЙЦЕСЯ НА ЛЕПШАЕ...ТОЛЬКИ ГОЛАД З ВАЛЮТАЙ И КРЭДЫТАМИ У КРАИНЕ ПАУПЛЫВАУ НА ТАКИ ВЫРАК... У 2006 ГОДЗЕ ВОТПРЫСК ЗАМСАКРАТАРА ПАРТКОМА КПБ ПИНСКА РАЗАМ З ДЗВЮМЯ КАЦАПАМИ НАПАУ НА ПИКЕТ КАНДЫДАТА У ПРЕЗИДЕНТЫ МИЛИНКЕВИЧА, ЗРУЙНАВАУШЫ ПЛЯКАТЫ-- АТРЫМАУ АД МИЛИЦЫИ "ПРЕДОСТЕРЕЖЕНИЕ"....-- ЗДЗЕК НАД ЮРЫСПРУДЭНЦЫЯЙ...

  • #298 19.10.2016 21:33 @ квучак

    ... МИЛИНКЕВИЧ У 2008-9 ГОДЗЕ САДЗЕЙНИЧАУ СТАСУНКАМ ЛУКИ З ЗАХАДАМ КАБ АДАРВАЦЬ АД ПАЦАЛУНКАУ З ПУТЛЕРАМ... АТРЫМАУШЫ АД ЗАХАДА 6 МЛРД$ КРЭДЫТАУ ЛУКА УСТРОИУ РАЗБОЙ ПАСЛЯ Т.ЗВ. ВЫБАРАУ....ЗАРАЗ,ЗАСТАУШЫСЯ БЕЗ ШТАНОУ, ЛУКА САМ ЛЕЗЕ ДА ЗАХАДУ, ПАКАЗВАЮЧЫ НЕ ЗРАЗУМЕЛУЮ ДЛЯ ЯГО ...НАСАМРЭЧ ПСЕУДАДЭМАКРАТЫЮ...

Парламентские выборы-2016

Последние новости