Новости Новости Беларуси

Одной из новых улиц Дорогичина могут присвоить имя Нила Гилевича

Одной из новых улиц Дорогичина могут присвоить имя Нила Гилевича

1308 просмотров Брест
30 сентября народному поэту, лауреату премии «За свободу мысли» исполнилось бы 85 лет.

У Драгічыне можа з’явіцца вуліца імя народнага паэта Ніла Гілевіча. Пра гэта «Салідарнасці» паведаміў старшыня мінскага аддзялення Руху "За Свабоду" Сяржук Бахун, які ў канцы чэрвеня звярнуўся з адпаведнай прапановай да старшыні Драгічынскага раённага савету дэпутатаў Святланы Барташ.

«З 1985 па 1990 г. Ніл Сымонавіч Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР XI склікання, у якім прадстаўляў Драгічынскі раён. Звяртаюся да Вас з просьбай ушанаваць памяць у Драгічынскім раёне аб гэтым сапраўды Народным чалавеку. Прапаную назваць вуліцы імя Ніла Гілевіча ў Драгічыне і ў раёне. Таксама можна надаць імя Ніла Гілевіча адной з бібліятэк у Драгічынскім раёне», — напісаў у звароце Сяржук Бахун.

У адказе Святланы Барташ гаворыцца, што ў новым раёне індывідуальнай забудовы Драгічына на сёння ёсць восем вуліц, якім плануецца надаць назвы.

«Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Драгічынскага райвыканкама будзе хадайнічаць аб наданні адной з вуліц новага мікрараёна г. Драгічына імя Ніла Гілевіча. Ваш зварот застаецца на кантролі ў Драгічынскім раённым Савеце дэпутатаў», — гаворыцца ў адказе Святланы Барташ.

Таксама Сяржук Бахун даслаў у Лагойскі раённы Савет дэпутатаў прапанову аб наданні імя Гілевіча адной з вуліц у Лагойску і раёне, а таксама адной з бібліятэк на Лагойшчыне.

Старшыня райсавета Пётр Вабішчэвіч паведаміў актывісту, што ягоная прапанова была разгледжана дэпутатамі на чарговай сесіі. На ёй было прынята рашэнне вынесці ініцыятыву Бахуна на грамадскае абмеркаванне.

Нагадаем, што вуліца імя народнага паэта можа з’явіцца ў Мінску. Адпаведны адказ з Мінгарвыканкама ў пачатку красавіка атрымала грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

Сямён Печанко

Источник: gazetaby.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Премия «За свободу мысли» имени Быкова

Последние новости