Новости Новости Беларуси

Жигамонт и Логвинец угостят пивом посетителей фестиваля «Партизан рок»

Жигамонт и Логвинец угостят пивом посетителей фестиваля «Партизан рок»

1624 просмотра Варшава
Первые сто посетителей фестиваля «Партизан рок», который пройдет 5 ноября в Варшаве, получат бесплатное пиво из рук ведущего программы «Путешествия дилетанта» Юрия Жигамонта и заместителя председателя «Движения за свободу» Александра Логвинца.


«На ўваходзе будзе бар і, хутчэй за ўсё, спадар Жыгамонт будзе частаваць півам, а я, хутчэй за ўсё, буду разліваць, — кажа Алесь Лагвінец. — Яшчэ не ведаю, як гэта будзе матэрыяльна і фізічна размяшчацца, але ў кожным разе гэта будзе піва ад Лагвінца і Жыгамонта. Таму відавочна, што будзе магчымасць сфатаграфавацца і паразмаўляць з вядомым вядучым. А мы ведаем, што спадар Жыгамонт — легенда. Як і тыя, хто будзе выступаць. Таму тут усё адно да аднаго пасуе!»

Ідэя пачаставаць наведнікаў фэсту півам узнікла спантанна. Намеснік старшыні «Руху за Свабоду» звярнуўся да арганізатараў, каб паехаць на імпрэзу, адарвацца з сябрамі і паплечнікамі. А тыя прапанавалі яму ўдзел у такой акцыі.

На фэсце ў варшаўскім клубе Progresja выступяць Brutto&Lyapis(BLR/UKR), Dzieciuki (BLR), Hańbuki (PLN/BLR) ды Крамбамбуля(BLR). Падрабязнасці па коштах квіткоў, даездзе і візавай падтрымцы можна знайсці на сайце арганізатараў muztur.by.

ІЛЛЯ МАЛІНОЎСКІ

Источник: euroradio.fm

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости