Новости Новости Беларуси

Правоцентристы провели в центре Минска «Европейский пикет»

Правоцентристы провели в центре Минска «Европейский пикет»

1377 просмотров Минск
Серия предвыборных пикетов правоцентристов от ЦУМа от здания Белтелерадиокомпании, в том числе на округе первого заместителя председателя Движения «За Свободу» Юрия Губаревича прошла в Минске. В пикете принял участие президент ЕНП Жозеф Доль.

«Падумайце, куды ідуць вашыя грошы? Калі на выбары, то на камісіі, якія не лічаць вашыя галасы. Падумайце, ці ёсць у нас будучыня з гэтай уладай? Ці хоча моладзь заставацца тут?» — запытаўся ў прысутных намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

Па ягоных словах, Рух «За Свабоду» хоча, каб нашыя дзеці жылі тут, каб у іх была еўрапейская адукацыя, каб Беларусь была годнай краінай.

«Час мяняць уладу. Час на змены. Час на мірныя змены. Беларусь заслугоўвае лепшага», — заключыў Лагвінец.

«Апошнія дзесяць дзён, калі можна выкарыстоўваць магчымасці выбарчай камісіі, выходзіць на вуліцы беларускіх гарадоў, адкрыта публічна заяўляць пра праблемы, якія існуюць у беларускім грамадстве», — сказаў Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, улада вымушаная цярпець гэта. «Ёй, канечне, засталося нядоўга. Пасля рэпрэсіўны апарат зноў у поўную сілу пачне ціснуць на тых, хто выходзіць на вуліцы. Але мы скарыстаем кожны дзень, кожную гадзіну, каб даносіць беларусам праўду», — заключыў кандыдат у дэпутаты.

Пасля пікету ля ЦУМа удзельнікі прайшлі праз яшчэ некалькі пікетаў да будынку Белтэлерадыёкампаніі.Там прайшла акцыя супраць цэнзуры, удзельнікі запатрабавалі стварэння новага грамадскага тэлеканала.

Тэкст рэзалюцыі ўдзельнікаў акцыі

«У Беларусі няма свабоды слова. Праваабаронцы з Freedom House па выніках 2015 года зноў паставілі Беларусь у дзясятку найгоршых краін з пункту гледжання свабоды СМІ. Наша краіна аказалася на 192 месцы са 199 дзяржаў свету. Беларускае заканадаўства ўтрымлівае цэлы шэраг перадумоў для практычна бескантрольнага абмежавання права на атрыманне інфармацыі журналістамі. Пры гэтым у краіне адсутнічае незалежны орган, да якога было б можна апеляваць у такіх выпадках.

Асобныя дзяржаўныя органы і арганізацыі па ўласнай ініцыятыве маюць магчымасць ўводзіць ( і часта ўводзяць) абмежаванні на распаўсюджванне цэлых сегментаў інфармацыі. Займаючы дамінуючае становішча на рынку распаўсюджвання друкаваных СМІ, дзяржаўныя прадпрыемствы «Белсаюздрук» і «Белпошта» часта адмаўляюцца распаўсюджваць незалежныя друкаваныя выданні, фактычна падвяргаючы іх эканамічнай дыскрымінацыі. Суб’ектам гаспадарання фактычна забаронена даваць рэкламу ў незалежнай прэсе. Гэта адбываецца на фоне адміністрацыйных прэферэнцый і фінансавай падтрымкі дзяржаўных медыя.

У Беларусі дзяржава цалкам манапалізавала грамадска-палітычнае тэлебачанне. Там фактычна немагчыма пачуць меркаванне, альтэрнатыўнае поглядам цяперашняй улады. Такое становішча недапушчальна, супярэчыць Канстытуцыі і падпісаным Беларуссю міжнародным пагадненням. Артыкул 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi пра дзейнасць дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, палітычнае, эканамічнае, культурнае i мiжнароднае жыццё, стан навакольнага асяроддзя.

Мы патрабуем:

Стварыць грамадскі агульнадзяржаўны тэлеканал, кіраваць якім павінна назіральная Рада, складзеная з аўтарытэтных прадстаўнікоў грамадскасці і розных палітычных сілаў.

Стварыць роўныя эканамічныя ўмовы для дзяржаўных і недзяржаўных медыя, а таксама роўныя ўмовы ў доступе да інфармацыі.

Прывесці нацыянальнае заканадаўства ў галіне СМІ ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

Спыніць пераслед журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. Прыцягненне да адказнасці грамадзян, матэрыялы якіх з’яўляюцца ў замежных СМІ, парушае Канстытуцыю і міжнародныя прававыя абавязкі Рэспублікі Беларусь.

Забяспечыць рэгулярны доступ прадстаўнікоў апазіцыйных сілаў да эфіру на дзяржаўных тэлеканалах".

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости