Новости Новости Беларуси

«Политический тотализатор-2016»: приз за фамилии депутатов

«Политический тотализатор-2016»: приз за фамилии депутатов

1797 просмотров
Движение «За Свободу» запустило «Политический тотализатор-2016» на итоги парламентских выборов. Человек с наилучшей политической интуицией, который угадает фамилии всех депутатов, получит планшет.

Для ўдзелу ў таталізатары трэба зайсці на адмысловы сайт і абраць прозвішчы людзей, якія, па вашаму, з найбольшай верагоднасцю трапяць у парламент.

«Палітычны таталізатар» працуе ў двух рэжымах: рэгіянальны (можна адгадваць па сваёй вобласці/Мінску) ці агульны (увесь склад парламенту). Па выніках будуць узнагароджаныя восем чалавек (сем за рэгіянальныя этапы (флэшкі) і адзін супер-прыз (планшэт ад дэлегата Усебеларускага народнага сходу) атрымае той, хто першы ўгадае усіх дэпутатаў.

Удзельнічаць у «Палітычным таталізатары» могуць жыхары Беларусі старэй за 18 год, акрамя супрацоўнікаў ЦВК і чыноўнікаў ад абласнога ўзроўню і вышэй. Абавязковай умовай удзелу ў розыгрышу з’яўляецца рэпост (дзяльба) сваімі вынікамі ў адной з трох сацыяльных сетак (Facebook, «Вконтакте», «Одноклассники»).

Вынікі беларускіх выбараў — ужо шмат год прадказальныя, пераможцу/пераможцаў можна адгадаць задоўга да правядзення галасавання, адзначыў ініцыятар правядзення «Палітычнага таталізатару», першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Ён нагадаў, што вынікі пераможцы «Палітычнага таталізатара-2015», у якім угадвалі прэзідэнта Беларусі, разышліся з афіцыйнымі толькі на дзясятыя долі працэнта.

«Зараз праходзіць чарговая выбарчая кампанія, — нагадаў Губарэвіч. — Мы заклікаем беларусаў да актыўнага ўдзелу ў ёй, падтрымцы правацэнтрысцкіх кандыдатаў. Але і прапануем разам пасмяяцца з выбарчага фарсу і такім чынам выказаць пратэст супраць існуючай сістэмы прызначэнняў дэпутатаў».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #260 21.09.2016 15:37 @ Сярога

    А працяг нейкі будзе? Давайце спрагназуем прозьвішча новага старшыні і вынікі галасаваня па гэтай асобе! :)))))

  • #221 16.08.2016 12:56 @ Wolf

    Трусаў - 70:30, Караткевіч - 60:40, Дзмітрыеў - 50:50 (чаму так, патлумачана тут: http://belisrael.info/?p=7731). Рабіце вашы стаўкі, панове :)

    1. #224 16.08.2016 17:35 @ [ нет имени ]

      цікава)) але ж гэтых дадзеных для перамогі недастаткова. трэба больш прозвішчаў ведаць)

    2. #235 04.09.2016 18:14 @ [ нет имени ]

      и так понятно кто пройдет)

  • #225 16.08.2016 19:43 @ Wolf

    #224, я і не прэтэндую на перамогу, флэшку сам здольны набыць. Проста падказваю, на каго можна паставіць - займаюся дабрачыннасцю, si vous voulez :)

    1. #226 17.08.2016 20:11 @ [ нет имени ]

      дзякуй))

  • #232 30.08.2016 15:46 @ сыр

    хехе) лёгкая нажыва. А што рабіць, калі штук 10 чалавек угадаюць склад парламенту?

    1. #234 04.09.2016 18:14 @ [ нет имени ]

      резать планшет)))

  • #236 04.09.2016 18:15 @ Пан

    призов на всех не хватит(

    слишком мало

    1. #238 05.09.2016 03:53 @ [ нет имени ]

      атрымаюць самыя хуткія...)

  • #255 14.09.2016 16:13 @ Пан

    А как узнать, кому именно достались флешки?

Парламентские выборы-2016

Последние новости