Новости Новости Беларуси

Больш за 15700 подпісаў назбіралі кандыдаты ад Руху «За Свабоду» у сваю падтрымку

Больш за 15700 подпісаў назбіралі кандыдаты ад Руху «За Свабоду» у сваю падтрымку

1457 просмотров Минск Брест Барановичи Новогрудок Вилейка Горки Мстиславль Витебск
Падводзім вынікі першага этапа выбарчай кампаніі: 15700 подпісаў у падтрымку кандыдатаў ад Руху «За Свабоду» сабраныя, здалі подпісы 10 кандыдатаў, астатнія вылучаліся ад партыяў.

1423 подпісы аднёс ў камісію 108 Каліноўскай выбарчай акругі першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Каманда Лагвінца ўзяла адпачынак

Мы сабралі 1850 подпісаў, 1100 падалі, сказаў сайту Pyx.by намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, які вылучаецца па 101 Сухараўскай акрузе. Па ягоных словах, яшчэ 488 подпісаў ягоная каманда сабрала за вылучэнцаў ва участковыя выбарчыя камісіі - разам 2238 подпісаў.

«Вялікі дзякуй маёй камандзе. Алесь Лагвінец — гэта яны. Наперадзе — агітацыя. А бліжэйшыя дні мы адпачываем. Маем права!» — дадаў ён.

Янчурэвіч: перашкодаў з боку дзяржавы пад час збору подпісаў не было

«Мы здалі на рэгістрацыю 1049 подпісаў, агулам сабралі 1500», — распавёў Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч, які вылучаецца па 110 Партызанскай акрузе.

Па ягоных словах, гэты этап кампаніі прайшоў нармальна, перашкодаў з боку ўладаў не было.

«Складана ішоў збор подпісаў, бо зараз сезон адпачынкаў. Пад’езды — пустыя. Акрамя таго, з большага, у людзей не звязаныя выбары з нейкай надзеяй на перамены і паляпшэннем якасці жыцця», — сказаў кандыдат ад Руху «За Свабоду».

Па ягоных словах, яны з камандай «ўсё зрабілі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, спадзяемся, улады не знойдуць падставаў для адмовы ў рэгістрацыі».

1174 подпісы ў Вілейскай акрузе

1174 подпісы ў Вілейскую акруговую камісію № 74 здаў кандыдат ад Руху «За Свабоду» Максім Ціханаў.

«Вялікі дзякуй усім за падтрымку, а таксама дзякуй маёй ініцыятыўнай групе за выкананую працу!! Жыве Беларусь!» — сказаў ён.

Казакевіч: збор подпісаў прайшоў добра, мы знайшлі шмат новых прыхільнікаў

Мы, я і мая каманда, правялі кампанію па зборы подпісаў актыўна і зладжана, асабліва актывізаваліся ў яе другой палове, сказаў Pyx.by кандыдат ад Руху па Баранавіцкай Заходняй акрузе Юры Казакевіч.

Па ягоных словах, яны з камандай сабралі 1438, здалі 1260 подпісаў.

Ён падкрэсліў, што збор подпісаў быў вельмі карысным для кампаніі. «Калі мы хадзілі па кватэрах, то змаглі лепей зразумець лепей настрой у грамадстве, сустрэць новых прыхільнікаў, магчыма, будучых актывістаў і проста неабыякавых людзей. Гэта адна з нашых галоўных мэтаў — заявіць пра сябе, расказаць пра свае прапановы, павялічыць колькасць прыхільнікаў», — дадаў Казакевіч.

Па ягоных словах, яны напоўніцу змаглі выкарыстаць і хаджэнне па кватэрах, і пікеты.

«Кампанія прайшла нармальна. Улічваючы, што шмат людзей дома няма: лета адпачынак, 60-70% добра падпісваліся, такіх ярых, якія супраць, гэта былі адзінкі. І яшчэ 10% абыякавых», — дадаў кіраўнік штаба Казакевіча, старшыня баранавіцкай суполцы Руху «За Свабоду» Уладзімір Гундар.

Па ягоных словах, куды лепей ішоў збор подпісаў па кватэрах, а пікеты былі рэкламай.

Юркоў: Робім тое, што можам і тое, мусім

«1186 здалі з 1800 прыкладна сабраных», — распавёў Pyx.by сябра Рады Руху «За Свабоду» Андрэй Юркоў, які ідзе па Горацкай акрузе № 82.

Кажа, што подпісы было збіраць цяжкавата, бо людзей мала, а «поле» — добрае, апрацаванае. «Горкі разумеюць сітуацыю, у Мсціславе было цяжэй, але трэба працаваць і далей», — адзначыў Юркоў.

«Працавалі з тымі рэсурсамі, якія былі. Далей на этапе агітацыі будзе прасцей, бо давядзецца мне ў адпачынак ісці. Робім тое, што можам і тое, што мусім. Сеем, а калі той хлеб паспее і хто будзе есці той хлеб, не ад нас залежыць», — заключыў сябра Рады Руху.

Гаўруцікаў: пікеты ў Віцебску карысці не далі

«Мы збіралі ў Віцебску за двух кандыдатаў старшыню Віцебскага аддзялення Руху Хрыстафора Жаляпава (па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17) і сябра Руху „За Свабоду“ Георгія Станкевіча (Віцебскай Чыгуначнай акрузе № 19)», — распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Аляксей Гаўруцікаў.

У асноўным, па ягоных словах, яны збіралі подпісы па кватэрах і па меры магчымасці ладзілі пікеты і пікеты амаль нічога не далі. «Я сам прахадзіў тры дні з групамі зборшчыкаў па кватэрах 17 да 21.00 4 гадзіны, два дні ў будні, адзін выходны. Кожны дзень паспяваў сабраць ад 16 да 24 подпісаў з 5 пад’ездаў 9-павярховага дому», — адзначыў Гаўруцікаў.

Па ягоных падліках, у 80% кватэраў не было жыхароў, 80% з тых, хто адчыняў дзверы негатыўна рэагавалі, а «астатніх удалося ўпэўніць».

«Насельніцтва празамбіравана тэлебачаннем. І час для збору подпісаў быў абраны не самы лепшы — лета, то дождж, то гарачыня. Мы мелі план у 1000 подпісаў за кожнага з кандыдатаў, і мы яго выканалі, не ставілі мэту сабраць болей, гэта і складана было фізічна. Цяпер 10 дзён чакаем», — дадаў Гаўруцікаў.

Па ягоных словах, ён сам таксама балатуецца пры падтрымцы Руху «За Свабоду», але ягоная Сеннецкая акруза № 30 вельмі складаная, бо складаецца з чатырох сельскіх раёнаў, таму ён абраў партыйнае вылучэнне.

Пятрухін: подпісы сабралі ўпяцёх

Мы здалі 1253 подпісы, сказаў сайту Pyx.by кандыдат ад Руху «За Свабоду» па Брэсцкай-Заходняй акрузе № 1, мясцовы вядомы відэаблогер Сяргей Пятрухін.

Па ягоных словах, подпісы яны назбіралі з камандай ўпяцёх, плюс былі 3-4 чалавекі, якія прынеслі па 30-40 подпісаў. «Вельмі спадабалася. Вельмі добрая пазнавальнасць. Ставілі пікеты, хадзілі па кватэрах, у лазні падпісываліся, бо я туды хаджу шмат год, ведаюць людзі. Дамаўляўся, і яны прыходзілі з пашпартамі», — распавёў Пятрухін.

Ён дадаў, што ўжо ёсць планы на агітацыйную кампанію, і ён гатовы іх рэалізаваць.

Леван: сабралі 2500 подпісаў

2500 подпісаў сабралі, падалі роўна палову — 1250, распавёў Pyx.by кандыдат ад Руху «За Свабоду» па Навагрудскай акрузе № 57 Вадзім Леван.

«Людзі рэагавалі добра. Усё спадабалася. Камісія — адэкватная, самі звоняць. Я званю, калі нейкія пытанні. І Рэгіён нармальны. Супернікаў аасабліва не бачыў», — кажа Леван.

Пры гэтым, яны паспелі падаць дзве скаргі на незаконную агітацыю і на забарону збору подпісаў у інтэрнаце. Але па абедзвух камісія знайшла прычыны, каб іх не задаволіць.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Парламентские выборы-2016

Последние новости