Новости Новости Беларуси

Милиция ищет тех, кто напал на пикеты Губаревичу

Милиция ищет тех, кто напал на пикеты Губаревичу

1204 просмотра Минск
Милиция ведет поиски человека, напавшего на пикет первого заместителя председателя Движения «За Свободу» Юрий Губаревич несколько дней назад, по снимкам с камер в магазине.

«Чарговы напад на пікет. Гінтаута 12. Гэтым разам з нажом. Зборшчык не пацярпеў, але абрэзалі сцяг. Нападнік падыходзіў да пікета двойчы. Першы раз каб запытаць якую структуру прадстаўляе кандыдат, а другі, схадзіўшы да дому за нажом ці нейкім іншым вострым прадметам, са словамі: „Возьму себе на портянки“, — абрэзаць сцяг», — апісаў сітуацыю ў сябе ў Facebook Юрась Губарэвіч.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў сайту Pyx.by і Зміцер Траццяк, які на момант нападу як раз збіраў подпісы. Кажа, што нападнік абрэзаў сцяг, калі ён запісваў дадзеныя жанчыны, і збег. Адзінае, што атрымалася, сфатаграфаваць мужчыну са спіны (Трацяк кажа, што мужчына былы вайсковец, бо ў яго была адпаведная татуіроўка).

Па ягоных словах, па здымку са спіны міліцыянты знайшлі падазронага ў нападзе на запісах у краме, ля якой стаяў пікет. Кадры з відэа яны паказалі сведкам, якія апазналі нападніка.

«Следчыя пайшлі ў бліжэйшую краму і знайшлі па адзенню на фота, што я зрабіў, яго на відэа з камераў назірання, — патлумачыў зборшчык подпісаў. — Паказаў мне: „Гэты?“ „Гэты“, — кажу. Бабке паказаў, якая была сведкай, яна таксама пацвердзіла».

Зараз ідзе ідэнтыфікацыя падазронага ў нападзе.

«Ачмураныя рэжымнай і расійскай прапагандай людзі шукаюць простыя шляхі каб выплюхнуць сваю агрэсію. Адно радуе, што такіх меншасць. Нават за час, калі цягнулася разбіральніцтва, многія падыходзілі каб выказаць падтрымку і запытаць, ці міліцыя не перашкаджае збіраць подпісы», — пракаментаваў Губарэвіч.

Гэта не першы напад на ягоны пікет. 10 ліпеня Двое мужчынаў абражалі нацыянальныя сімвалы і ўдзельнікаў пікету, а потым здзейснілі напад на пікетоўшчыкаў. Міліцыя затрымала правакатараў.

Следчых дзеянняў па гэтай справе пакуль не праводзяць: Аляксандр Русевіч зняў пабоі, 12 ліпеня прайшла вочная стаўка з нападнікамі.

Па словах Русевіча, яму сказалі, што цяпер яны з нападнікамі пабачацца толькі ў судзе.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #259 17.09.2016 16:41 @ [ нет имени ]

    а теперь есть основания выразить недоверие милицыи и требовать наказания ответственных за порядок на участках... уверен,без силовиков это не произошло бы...это был их человек,..главное не останавливать и доводить дело до конца,тем самым разоблачать режим!!!!!!!!!!!..............................

Последние новости