Новости Новости Беларуси

Администрация не сдержала свое обещание — кандидатов в избирательную комиссию не приняли на второй день

Администрация не сдержала свое обещание — кандидатов в избирательную комиссию не приняли на второй день

999 просмотров Минск
25 июля, во время собеседования на выдвижение в избирательную комиссию член Движения «За свободу» Антона Жилко, представители власти пообещали принять остальных выдвиженцев от Движения на следующий день. Но 26 июля никого не приняли.
25 ліпеня праходзіла сумоўе з кандыдатамі на вылучэнне ў выбарчую камісію. Кіраўнік штабу Алеся Лагвінца, Антось Жылко, вылучаўся па Сухараўскай акрузе. Падчас размовы з начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы Вікторыяй Валер’еўнай Свянткоўскай, уздымалася пытанне аб тым, што частка вылучэнцаў ад каманды Алеся Лагвінца не можа прыйсці на сумоўе ў гэты дзень. Пасля невялікай гутаркі, Вікторыя Свянткоўская сказала Антосю Жылко, што астатнія могуць прыйсці на наступны дзень.

Прыкладаем расшыфроўку запісу гутаркі:

Вікторыя Свянткоўская: Ну вы позвоните людям своим и скажите, чтобы они дошли сегодня.

Антось Жылко: Ну яны не ўсе у горадзе Мінску. Заўтра прыязджае пару чалавек.

Вікторыя Свянткоўская: Ну а почему они сегодня не приехали?

Антось Жылко: Ну дык на фарміраванне камісіі даецца 3 дні: панядзелак, аўторак і серада.

Вікторыя Свянткоўская: Поэтому документы принесли вчера. Всех обзвонили и всех зарегистрировали...

Антось Жылко: Мы ж подпісы выбаршчыкаў збіралі.

Вікторыя Свянткоўская: Ладно.

Антось Жылко: Ну дык што?

Вікторыя Свянткоўская: Ну пусть приходят завтра.

Антось Жылко: Заўтра, так?

Вікторыя Свянткоўская: Конечно.

Вядомы журналіст і стваральнік інфармацыйнага рэсурсу AFN.BY Алег Муславец таксама вылучаўся ў выбрачую камісію, але прысутнічаць ў панядзелак ня змог. Антось Жылко, падчас тэлефонай гутаркі, яму перадаў словы Вікторыі Свянткоўскай аб тым, што , што сумоўе магчыма ў аўторак і ў сераду да абеду. Па словах Алега, ён прыехаў у райвыканкам 26 ліпеня у раёне 11-12 гадзін дня. Яго сустрэў прадстаўнік мясцовай улады і сказаў, што сумоўе ўжо не праводзіцца. На пытанне журналіста, хто прыняў такое рашэнне, чыноўнік сказаў, што ён асабіста, бо спісы ўжо сфарміраваныя, а ў сераду ўжо будзе аб’яўлены вынік сумоўяў.

Крыху пазней, сябра ініцыятыўнай групы Алеся Лагвінца Станіслаў Шашок таксама прыехаў у райвыканкам, каб прайсці сумоўе. Яго сустрэла Вікторыя Свянткоўская і сказала, што не можа яго прыняць, бо яна казала, што крайні тэрмін быў сёння ў 8 ранку. На пытанне, чаму так зарана, яна адказала, што рашэнне ўжо прынятае. Хаця, Антосю Жылко было сказана, што час прыёму на сумоўе з 9 да 18 гадзін.

Такім чынам, высвятляецца, што начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Вікторыя Валер'еўна Свянткоўская наўпрост схлусіла прадстаўніку ініцыятыўнай групы Алеся Лагвінца.

Багдан Сакалоў

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #191 28.07.2016 08:47 @ Максім К.

    Дык паводле факту хлусьні і парушэньня працэдуры (даецца тры дні, але "рашэньне ўжо прынятае") трэба адразу падаваць скаргу ў цэнтральны выбарчы орган, Пракуратуру і Міністэрства юстыцыі. Толькі так -- за кожнае слова душыць іх іхным жа бюракратычным механізмам.

Парламентские выборы-2016

Последние новости