Новости Новости Беларуси

В Витебске под бело-красно-белыми флагами прошел пикет правоцентристской коалиции

В Витебске под бело-красно-белыми флагами прошел пикет правоцентристской коалиции

1318 просмотров Витебск
Руководители структур, входящих в коалицию — а это Движение «За свободу», оргкомитет по созданию партии БХД и Объединенная гражданская партия — приехали из Минска поддержать единомышленников.

Супольны пікет у Віцебску

Падчас пікету

На пікеце зьбіралі подпісы за вылучэньне на кандыдатаў адразу некалькіх прадстаўнікоў дэмакратычных сіл рэгіёну — Ірыны Яскевіч, Тацяны Севярынец, Алены Шабуні, Георгія Станкевіча.

Подпіcы за Ірыну Яскевіч (у цэнтры)

Сярод патэнцыйных кандыдатаў — паэт і «бард Свабоды» Георгі Станкевіч

Група са сьцягамі была відаць здалёк. Мінакі спыняліся каля пікетоўцаў, нават каб проста паглядзець на незвычайную для Віцебску зьяву. А многія і падпісваліся.

Ідзе збор подпісаў

На пікет прыбыло мясцовае тэлебачаньне

Супольны пікет прадстаўнікоў правацэнтрысцкай кааліцыі здымала мясцовае дзяржаўнае тэлебачаньне. У Георгія Станкевіча, настаўніка нямецкай мовы зь Бешанковіцкага раёну, а таксама паэта і «барда Свабоды», тэлевізійнікі нават узялі інтэрвію. Праўда, ніхто зь пікетоўцаў не застаўся ўпэўнены, што тэлесюжэт зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ўсё-ткі выйдзе ў эфір.

З мэгафонам — старшыня АГП Анатоль Лябедзька

Улёткі віцебскім мінакам раздае сустаршыня кааліцыі Віталь Рымашэўскі

Мэгафон перайшоў да Юрыя Губарэвіча, таксама сустаршыні кааліцыі

Алена Шабуня, удзельніца аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, адзначыла:

«За першыя ж паўгадзіны ў маім падпісным аркушы дадалося 14 подпісаў! Гэта вельмі шмат — добрая актыўнасьць віцяблян. Бо калі людзі бачаць столькі партыйных сьцягоў і наш нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, то сьмялей падыходзяць, не баяцца заводзіць размовы… Але галоўнае тут усё ж ня збор подпісаў: мы імкнёмся паказаць усяму гораду, што мы — ёсьць. Што ёсьць людзі, якія ня хочуць панура апускаць галовы перад праблемамі, якія не баяцца ўздымаць праблемы і спрабуюць іх вырашаць».

Подпісы зьбірае Алена Шабуня

Хто падпісваецца, хто паглядае коса…

Пра праблемы ў сучаснай Беларусі шмат гаварыў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Ён зьвяртаўся да віцяблянаў праз мэгафон, нагадваючы ім пра нізкія заробкі, высокія кошты, беспрацоўе і ў сувязі з гэтым — пра эканамічныя перамены, якія партыя прапануе пад лёзунгам «Мільён працоўных месцаў».

Зьбіральнікі подпісаў за Ірыну Яскевіч — у майках зь лёзунгам АГП

Тацяна Севярынец чытае рэп

Мэгафон пераходзіў ад аднаго прамоўцы да іншага. А калі трапіў у рукі Тацяны Севярынец, то актывістка пачала чытаць рэп — вершаваныя радкі, якія ўдзельнікі ейнай ініцыятыўнай групы дэклямуюць падчас пікетаў:

Гэй, віцяблянін, хопіць спаць

Ды па кухнях уладу клясьць,

Скажы сваё слова, далучайся да нас!

Будзі свой гонар! Гэта — твой час!

Віват, віват, Беларусь!

Астатнія ўдзельнікі супольнага пікету пляскалі ў ладкі, гучна прытопвалі ў такт, а мінакі пачалі спыняцца і глядзець на імправізаваны выступ. Потым хто-ніхто пачаў даставаць пашпарты і падыходзіць да зьбіральнікаў подпісаў.

Зьбіральнікі подпісаў з БРСМ сумуюць у адзіноце

БС

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Парламентские выборы-2016

Последние новости