Новости Новости Беларуси

В Минске отпраздновали День независимости США

В Минске отпраздновали День независимости США

1540 просмотров Минск
Минчане Владимир Подгол и Алесь Толстыко организовали акцию, посвященную Дню Независимости США.

«У гэты дзень мы хочам зладзіць дэманстрацыю і распаўсюд сцягоў ЗША, тым самым выказваючы сваю пашану цудоўнай краіне і нашым сябрам, якія жывуць там. Вы можаце разам са сваімі дзецьмі намаляваць амерыканскія сцяжкі і прыйсці да ратушы з імі. Можаце проста пагаманіць з намі: абмяркаваць як лепей адзначыць свята нашых сяброў з ЗША», — заклікалі напярэдадні людзі ў сацсетках.

Да Ратушы прыйшлі таксама лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, маці Вячаслава Сіўчыка Галіна. У прамовах удзельнікі акцыі падзякавалі ЗША за дапамогу па лэндлізе падчас Другой сусветнай вайны.

Агулам за дзесяццю ўдзельнікамі акцыі сачыла 9 людзей у цывiльным, двое з якiх фiксавалi тое, што адбываецца, на вiдэа. Падчас акцыi не было складзена нiводнага пратакола.

Уладзімір Падгол усталяваў на сцэне завадны грамафон і спрабаваў уключыць пласцінку з мелодыямі Луі Армстранга

Намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец і сябра Рады Руху "За Свабоду" Алесь Таўстыка абмяняліся подпісамі за рэгістрацыю кандыдатам на парламенцкія выбары

Чалавек у цывільным схаваўся ад дажджу і здымаў удзельнікаў з бліжэйшай кавярні

Мікіта Недаверкаў, Ірына Арахоўская

Источник: nn.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости