Новости Новости Беларуси

Милинкевич: Без Европы Беларусь будет частью России

Милинкевич: Без Европы Беларусь будет частью России

2373 просмотра Минск
В Минске прошла совместная конференция правоцентристской коалицию и Европейской народной партии «Консервативные ценности в современной политике».

«У адрозненні ад вас, або тых краінаў, што патрапілі пад савецкае панаванне, мы, людзі ў Заходняй Еўропе доўгія часы пасля Другой сусветнай вайны жылі ў прасторы, дзе панавала дэмакратыя, была бяспека і была свабода. Таму некаторыя людзі забыліся, што такое змагацца за свабоду і вольнасць. Але ў EPP мы пра гэта не забыліся», — сказаў удзельнікам канферэнцыі генеральны сакратар Еўрапейскай народнай партыі Антоніа Лопес-Істурыс

Сярод праблемаў па-за межамі ЕЗ, якія турбуюць звяз, ён назваў «неапраўданае уварванне ў Крым». «Гэта прычына шматлікіх праблемаў і выклікае велізарную колькасць перасцярогаў і страху ў Еўропе», — падкрэсліў Лопес-Істурыс.

ЕС зрабіў дастаткова, чакае на Беларусь

«У гэтыя складаныя часы наступіў той момант, калі прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі мусіць выпрацавацца супольны падыход. Але не любым коштам», — падкрэсліў генсек EPP.

Па ягоных словах, «мы ўсе мусім палепшыцца і зрабіць намаганні, каб палепшыць нашыя стасункі».

«ЕЗ зрабіў ужо значныя крокі, скасаваў санкцыі, фінансаванне з боку ЕЗ падвоілася. Я думаю, надышоў час, каб сказаць, што гэтага ўжо шмат», — кажа еўрапейскі палітык.

Ён нагадаў, што ў Беларусі ў верасні будуць выбары, «і ўжо пайшлі пэўныя дэ-жавю. Але давайце ўсе разам працаваць, каб у нас не было такога адчування ў верасні».

«Я не веру ў рэвалюцыі. Я веру ў эвалюцыю. Мы не хочам, каб людзі баяліся, каб было шмат страху, шмат нестабільнасці. Мы хочам, каб усё адбывалася разумна, паступова і на карысць грамадзянаў Беларусі», — дадаў Антоніа Лопес-Істурыс.

Ён агучыў пажаданні да беларускіх уладаў: рэгістрацыя партыяў, адсутнасць запужвання кандыдатаў у парламент і палітыкаў, адсутнасць палітычных вязняў, прадстаўніцтва кандыдатаў у выбаркамах, каб «народ меў сваіх прадстаўнікоў у парламенце і мог сам вырашць, што лепшае для Беларусі». «Менавіта ўлады павінны зразумець і зрабіць належныя крокі ў гэтым кірунку», — сказаў еўрапейскі палітык.

Рашэння гэтых праблемаў няма, падкрэсліў Лопес-Істурыс, я не магу прапанаваць вам рашэння ўсіх праблемаў. «У вас ёсць прапановы рашэння праблемаў. Я магу толькі дапамагчы, даць парады», — дадаў ён.

«Беларусь — гэта вельмі важная краіна. Для Еўропы. Для Расіі. Для іншых. Мы хацелі б, каб Беларусь пайшла па еўрапейскім шляху. Беларусь — Еўропа. Вы не ў Еўрапейскім звязе, але для мяне гэта не істотна», — кажа еўрапейскі палітык.

«Мая мара, каб у Беларусі было прадстаўніцтва розных палітычных партыяў, каб яны маглі выйграваць і прайграваць свабодныя і справядлівыя выбары. Я ўпэўнены, што гэтая мара калісьці здзейсніцца», — заключыў ён.

Візіт еўрааптымізму

Візітам еўрааптымізму назваў прыезд старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

«У дэмакратычнай апазіцыі Беларусі фактычная большасць людзей вераць у еўрапейскую будучыню Беларусі і ведаюць, што мы еўрапейцы не толькі геаграфічна, а па гісторыі, па мове, па культуры, — патлумачыў Мілінкевіч. — І адзінага, чаго апошнім часам не хапае — веры ў тое, што ў нас атрымаецца. Некаторыя кажуць: „Я не дажыву да гэтага“. А хочацца пажыць, калі мы возьмем дарогу сапраўдную на Еўропу».

Ён лічыць, што «візіт еўрааптымізму вельмі важны таму, што калі мы прыходзім да людзей і кажам пра еўрапейскі выбар, людзі будуць казаць: «Нас там ніхто не чакае». Адказ "чакаюць"/"не чакаюць", ён тут«.

«Там увогуле нікога не чакаюць. Там і Польшчу не чакалі, і Эстонію не чакалі. Трэба выказаць пэўную ідэю і пайсці туды пагрукацца і сказаць: „Мы таксама з вашай сям’і, мы хочам вярнуцца ў яе“. Не далучыцца, вярнуцца. Трэба людзей пераконваць, што ў нас ёсць шанец», — падкрэсліў старшыня Руху «За Свабоду».

Па назіраннях Мілінкевіча, «кожны дыпламат кажа, калі ад’язджае: „Ёлкі-палкі, ды мы не думалі. Вы еўрапейцы абсалютна“, — па інфраструктуры, па адукацыі, па працатавітасці, па менталітэту». «Калі б сёння зрабілі такі конкурс „А ну-ка, краіны, хто тут у Еўропу!“ мы спакойна маглі б прэтэндаваць на выйгрыш», — лічыць беларускі палітык.

Адзінае, чаго нам не хапае — гэта свабоды, дэмакратыі. «Таму не трэба нам нос апускаць і не верыць у нашую будучыню», — лічыць Мілінкевіч.

Дыялог з Еўропай

«Чаму дыялог, які робіць Еўропа, — важны? — спытаў старшыня Руху. — Таму што калі ёсць побач агрэсіўны сусед, які праводзіць анексіі, калі ёсць краіна, якая праз тэлебачанне сваё выхоўвае ў людзях нянавісць, ёсць пагроза нашай незалежнасці, дыялог проста неабходны. Бо дыялог — гэта адзіная магчымасць супрацьстаяць гэтай агрэсіі і адстаяць незалежнасць».

Дыялог, акрамя таго, па словах Мілінкевіча, дае шанец на тое, што вызваляюць палітвязняў, дае шанец на працу з насельніцтвам, адкрывае акно магчымасцяў.

«І яшчэ, калі ёсць дыялог, менш антыеўрапейскіх, антыдэмакратычных настрояў. Бо людзі пачынаюць верыць, што ў нас ёсць шанец і з Еўропай сябраваць», — патлумачыў ён.

Пры гэтым, старшыня Руху звярнуў увагу, што «дыялог дыялогу — розніца: дыялог мусіць быць крытычны і абумоўлены, быць на такіх вартасцях».

Выбары

«Па сутнасці выбараў няма. Без пакрокавай праграмы, без „дарожнай мапы“ нічога не будзе. Таму што ўлады будуць распавядаць пра лепшыя выбары, сустракаць з самаварам і пірожнымі і расказваць казкі. Нашчасце, заходнія назіральнікі ў большасці сваёй у гэта не вераць», — патлумачыў Аляксандр Мілінкевіч.

Еўрапейцы, якія ацэньваюць выбары, першае слова павінны казаць, лічыць ён, «вы павінны разам з дэмакратамі лічыць галасы». «Не асобна ўлада лічыць, а мы назіраем з вялікай адлегласці. Пакуль няма сумеснага падліку галасоў, Еўропа ніякія выбары прызнаць не можа», — падкрэсліў Мілінкевіч.

«Нам трэба абіраць. Без выбару мы проста будзем чарговай часткай федэрацыі Расійскай. Таму трэба абіраць Еўропу», — заключыў ён.

Данесці пазітыўную альтэрнатыву

«Перад намі стаіць задача данесці да як мага большай колькасці людзей нашую пазітыўную альтэрнатыву. Нашае бачанне новага эканамічнага курсу», — адзначыў на канферэнцыі старшыня Партыі АГП Анатоль Лябедзька.

Да таго, адзначыў ён, трэба «сабраць доказы таго, што ў Беларусі няма свабодных сумленных выбараў». «Гэта нельга зрабіць, лежачы на канапе. Гэта нават нельга зрабіць, даючы парады ў сацыяльных сетках. Толькі мы. Калі мы пойдзем, зможам гэтыя доказы сабраць», — падкрэсліў ён.

«Я ўпэўнены, што мы зламаем сцэнар уладаў. А іх гульня зразумелая: прызначыць 2-3 чалавек у парламент і сказаць, што гэта і ёсць апазіцыя. Калі за нашых кандыдатаў рэальна прагаласуюць людзі, і мы з міжнароднымі назіральнікамі пакажам, што выбары былі сфальсіфікаваныя», — заявіў на канферэнцыі сустаршыня Партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Правоцентристская коалиция

Последние новости