Новости Новости Беларуси

С активисткой Движения «За Свободу» из Полоцка из-за участия в выборах не продлили контракт

С активисткой Движения «За Свободу» из Полоцка из-за участия в выборах не продлили контракт

2372 просмотра Полоцк Новополоцк
Администрация Полоцкого историко-культурного музея-заповедника отказалась продлевать контракт с активисткой Движения «За Свободу» Ольгой Дамаскиной. Она заявила руководству о своем желании баллотироваться в парламент и считает увольнение политически мотивированным.

Вольга працуе ужо 16 гадоў у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музее-запаведніку. З 2012 года — загадчыцай музея традыцыйнага ткацтва Паазер´я. У 2016 гаду атрымала другую адукацыю у Інстытуце культуры Беларусі па кваліфікацыі «Музеязнауца».

«3 чэрвеня, я пайшла да дырэктара каб даведацца ці працягнуць са мной кантракт, які у мяне да 31 ліпеня. Тым больш, апошнім часам, мяне вельмі часта папярэджвалі пра тое, што ў мяне заканчваецца кантракт (як на словах, так і дзеяннямі: са мной перасталі раіцца па працоўных пытаннях, якія я, як загадчыца музея непасрэдна павінна была вырашаць). Калі я пачала размову пра працягненне кантракта, дырэктар мне сказала, што пакуль не вырашыла, будзе думаць да 30 чэрвеня. Я ёй распавяла, што буду удзельнічаць у парламенцкіх выбарах», — расказала сайту Pyx.by Вольга Дамаскіна.

Па яе словах, дырэктарка у размове адзначыла, што Вольга «даўно перарасла гэты музейны узровень, трэба ісці вышэй, і вельмі добра, каб у парламенце быў бы хоць адзін чалавек, які ведае музейную справу».

«Рассталіся мы на тым, што яна будзе думаць. Але, я ж працую у жаночым калектыве, і мне мае калегі амаль што адразу, расказалі, што, калі я сыйшла — кірауніцтва агучыла, што працягваць кантракт са мной не будзе. І цяпер у калектывах іншых музеяў ужо пачалі хадзіць нейкія размовы і ужо іншым людзям прапанаюць мае месца», — падкрэсліла актывістка Руху «За Свабоду».

Дамаскіна падкрэсліла, што дырэктара запаведніка яна паважае і заўсёды паважала за яе погляды, за тое што яна вельмі шчыра адстойвала інтарэсы горада, запаведніка, за яе адданасць працы, прафесіяналізм у музейнай справе, а таксама не ціснула на яе, праз палітычныя погляды.

Па правілах запаведніка паведамленне аб спыненні кантракта выдаюць за 1,5 месяцы, але у калектыўнай дамове прапісана, што не пазней за месяц, патлумачыла яна.

«Я люблю сваю працу, свой музей і хачу працаваць далей. А мой удзел у парламентскіх выбарах, даў бы магчымасць публічна агучыць не толькі праблемы краіны, горада, але і музейнай справы, культуры. Сення трэба перастаць бачыць музеі проста як месца, дзе захоўваюцца экспанаты, трэба каб яны былі цэнтрамі культуры, якія генеруюць культурныя ініцыятывы, заклікаюць людзей да дыялогу і такім чынам не толькі выхоўваюць нацыянальна свядомага чалавека, але і ўплываюць на развіццё культурнага асяроддзя рэгіёну», — заключыла Вольга Дамаскіна.

Яна падкрэсліла, што пайшла атрымліваць другую адукацыю менавіта, каб працаваць у музеі, і спецыялістаў з гэтай адукацыяй амаль няма у полацкім запаведніку.

«Навошта не працягваць кантракт, калі запаведнік аплочваў мае навучанне? І тое, што кантракт пагражаюць не працягнуць, я звязваю толькі з тым, што вырашыла удзельнічаць у выбарах», — заключыла актывістка Руху.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #156 26.06.2016 13:02 @ [ нет имени ]

    дырэктарка ПГКМ сп. Т.А,Джумантаева худчэй за ўсё мае ардынскае паходжанне . таму відавочны ўсе хітрыкі каварства і паскудства адміністрацыі ПГКМ

Парламентские выборы-2016

Последние новости