Новости Новости Беларуси

Александр Милинкевич: «В оппозиции есть люди, которые прекрасно говорят только лозунги»

Александр Милинкевич: «В оппозиции есть люди, которые прекрасно говорят только лозунги»

1927 просмотров Минск
На осень запланирована отчетно-выборная конференция движения «За Свободу», на которой будет избрано новое руководство организации. Уйдет Александр Милинкевич из политики? И если да, то кого он готовит в преемники?

Навошта прадстаўнікі руху ідуць на парламенцкія выбары, калі выбарчае заканадаўства не зменена і відавочна, што выбары адбудуцца па добра вядомым сцэнарыі?

Чаго не хапае беларускай апазіцыі для поспеху?

На гэтыя і іншыя пытанні «Народнай Волі» адказаў пакуль яшчэ старшыня руху «За Свабоду», экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч.

— Аляксандр Уладзіміравіч, дык справаздачна-выбарчая канферэнцыя — гэта проста абавязковая фармальнасць ці вы сапраўды збіраецеся сысці з палітыкі?

— Я пакуль не магу дакладна казаць пра ўсе расклады — мы якраз зараз актыўна абмяркоўваем, як далей кіраваць рухам, якія стратэгіі выпрацоўваць.

— А вы самі маеце жаданне застацца старшынёй?

— Калі я патрэбны арганізацыі, то безумоўна. Калі адчую, што моладзь дыхае ў спіну і будзе лепш за мяне спраўляцца з абавязкамі старшыні, што патрэбны надаць нейкі новы імпульс арганізацыі, — я магу быць ганаровым старшынёй ці проста шараговым сябрам. Але рух я не пакіну.

Варта адзначыць, што ў нас няма такой напружанасці, быццам нехта спрабуе застацца ў кіраўніцтве на векі вечныя. Я сам лічу, што дынаміка развіцця любой арганізацыі час ад часу патрабуе змены кіраўніка.

— Сёння пакуль што рух «За Свабоду» асацыіруецца менавіта з вамі.

— Гэтая арганізацыя стваралася з прыцэлам, што Мілінкевіч ізноў пойдзе на прэзідэнцкія выбары. Але я не пайшоў, бо не адбылося аб’яднання апазіцыі. І лічу, што ў такіх выпадках удзел у прэзідэнцкіх выбарах — гэта проста дэманстрацыя сваіх амбіцый. А мне гэта не патрэбна. Я хачу мець канкрэтны вынік.

— А што скажаце наконт маючых адбыцца восенню парламенцкіх выбараў? Калі не памыляюся, сябры руху маюць намер паўдзельнічаць...

— Так, мы грамадская арганізацыя, але маем палітычныя мэты. У нас нават у статуце напісана: дамагацца справядлівых дэмакратычных выбараў. Дзіўна, але нам такі статут зацвердзілі. Таму мы ў выбарах сапраўды ўдзельнічаем. Але згодна з беларускім заканадаўствам мы не можам вылучаць сваіх кандыдатаў — яны павінны ісці і самастойна збіраць подпісы. Што, можа, і някепска. Бо гэта дадатковы шанц сустракацца з людзьмі, паглядзець адзін аднаму ў вочы, прэзентаваць сябе і гэтак далей.

Мы маем людзей, якіх будзем падтрымліваць на выбарах. Гэта сябры не толькі руху, але і розных партый. Адзіная ўмова — праеўрапейская арыентацыя. Бо мы лічым, што Беларусь павінна імкнуцца да ўступлення ў Еўрасаюз. Гэта наша прынцыповая стратэгічная мэта. І калі хтосьці будзе казаць, што ён выступае за грунтоўны саюз з Расіяй, зразумела, мы яго не падтрымаем. А іншыя ідэалагічныя адрозненні для нас вялікага значэння не маюць. Мы будзем падтрымліваць і сацыял-дэмакратаў, і сябраў Партыі БНФ.

— Старшыня Цэнтрвыбар-кама Лідзія Ярмошына нядаўна адзначыла, што, магчыма, нейкія змены ў Выбарчае заканадаўства будуць уносіцца, але толькі пасля выбараў, а Аляксандр Лукашэнка заявіў, што выбары адбудуцца па звычайным сцэнарыі. Пры такіх умовах ці ёсць увогуле сэнс ісці на выбары?

— Гэта вечная дыскусія. Мне падаецца, кожны палітык перш за ўсё сам сабе павінен адказаць на простае пытанне: чаго ён хоча дамагчыся падчас парламенцкіх выбараў? Бо на любых выбарах людзям трэба агучыць сваю мэту, патлумачыць, навошта ты ідзеш у палітыку. І калі гэта мэта, напрыклад, прадэманстраваць маральную пазіцыю і заявіць: «Не хачу ўдзельнічаць у брудных гульнях з фальсіфікацыямі!» — канешне, тады трэба выбіраць байкот. Але ў нас няма сіл, каб зрабіць байкот.

Таму я лічу, што трэба ўсё роўна ісці на выбары. Для руху «За Свабоду» вельмі важна змяняць мысленне людзей, паказваць, што ёсць магчымасці іншага шляху развіцця, а гэта немагчыма рабіць, седзячы на канапе. Проста адмаўляючыся ад удзелу ў выбарах, мы нічога не зменім. Будзе больш дэпрэсіі ў грамадстве, людзі скажуць, што няма ніякай альтэрнатывы, што ў Еўропе нас ніхто не чакае. Таму трэба ісці, каб пераконваць. І каб перамагаць.

Канешне, сёння апатыя ў грамадстве вялікая. Аднак калі не ўдзельнічаць у парламенцкай кампаніі, змены прыйдуць яшчэ пазней.

— Паводле вашай логікі людзі хоць пабачаць твары дэмакратаў, бо па тэлебачанні апазіцыю даўно ўжо не паказваюць.

— Я вось яшчэ што думаю: можа, на выбары хадзіць трэба меншай колькасцю, але больш якаснай. Не сакрэт, што ў апазіцыі ёсць людзі, якія выдатна прамаўляюць толькі лозунгі. Калі ў іх пытаюцца пра канкрэтную праграму дзеянняў, ацэнку грамадска-палітычнай і эканамічнай сітуацыі, яны дэманструюць даволі слабыя веды. А дэмакратычным колам важна паказаць, што сярод іх нямала людзей адукаваных, разумных, адказных. На мой погляд, гэта вельмі важна.

— Аляксандр Уладзіміравіч, а вы за столькі гадоў не стаміліся ад палітыкі? Аднолькавыя твары, аднолькавыя спрэчкі, нават пройгрышы падчас выбарчых кампаній заўсёды аднолькавыя!

— Сапраўды, можна стаміцца. Тым больш што кожны чалавек, якую б працу ён ні рабіў, хоча гісторыі поспехаў. Не важна, настаўнік гэта, палітык ці хатняя гаспадыня. І беларускай апазіцыі вельмі гэтага не хапае.

Але, з іншага боку, як паказвае гісторыя, жорсткія аўтарытарныя рэжымы існуюць даволі доўга. Таму, калі мы хочам, каб адбыліся перамены, каб нашы дзеці і ўнукі не з’язджалі з краіны, жылі тут прыстойна і маглі сябе рэалізаваць, трэба сціснуць зубы і працаваць.

Я магу толькі адзіны папрок зрабіць беларускай апазіцыі, і сабе ў тым ліку: нельга ўвесь час казаць, што ва ўсім, што сёння адбываецца, вінавата толькі дыктатура. Наша доля адказнасці тут таксама ёсць. Таму апазіцыя, нягледзячы ні на што, мусіць працаваць над сваёй якасцю, павінны з’яўляцца новыя твары, лідары. Хаця ў тых умовах, што ёсць, добра, што ўвогуле апазіцыя існуе.

— Я апошнім часам думаю: а ці існуе?

— Апазіцыя можа мець розныя маштабы і характарыстыкі. Доктар і калгаснік, якія не згодны з тым, што робіць улада, — гэта таксама апазіцыя.

Канешне, больш за ўсё папрокаў чуецца ў адрас палітычнай апазіцыі. Але яна будзе моцнай, прыгожай і годнай толькі тады, калі будзе спаборніцтва, у якім яна ўдзельнічае і дэманструе свае якасці. Я часта кажу, што Мілінкевіч і іншыя — гэта не палітыкі, а каментатары, аналітыкі, а сапраўдная апазіцыя павінна браць сур’ёзны ўдзел у вырашэнні праблем у краіне. А мы такой магчымасці не маем.

— Карацей, адказу на пытанне, ці застаняцеся вы старшынёй руху «За Свабоду», не атрымала, але хоць прыемна пагаварылі пра жыццё...

— Мы проста зараз якраз дыскутуем пра тое, як лепш пабудаваць рух, аптымізаваць яго работу. Але я адно скажу: я нікуды не скокну і не знікну, нават калі ў кіраўніцтва прыйдуць новыя людзі. І дакладна магу сказаць: калі арганізацыю ўзначаліць нехта іншы, у нас не будзе скандалаў з гэтай нагоды.

Марына Коктыш

Автор: Марина Коктыш

Источник: www.nv-online.info

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #149 20.06.2016 22:26 @ kipelshtein

    Калі Аляксандра Мілінкевіча не абяруць старшыней - Рух за Свабоду разваліцца . А вы як лічыце ?

    1. #150 21.06.2016 00:41 @ Юрий К.

      Я считаю, что нет, не развалится. И в первую очередь потому, что "уход" Александра Владимировича, если произойдёт, то не в результате внутрипартийной борьбы за формальное лидерство, а благодаря разумной, полезной и естественной смены поколений.

  • #231 29.08.2016 12:00 @ Boris Frantsev

    "Таму, калі мы хочам, каб адбыліся перамены, каб нашы дзеці і ўнукі не з’язджалі з краіны, жылі тут прыстойна і маглі сябе рэалізаваць, трэба сціснуць зубы і працава" Александр Владимирович,неужели Вы не знаете,что из двух миллионов литовского населения половина уехала на Запад и что уровень жизни в Литве (в Вильнюсе живёт один мой приятель,который регулярно приезжает на могилы своих предков) ничуть не выше,чем в Беларуси? Вы,похоже,тут возглавляете какой-то "рух",но я живу в Гродно с 1953 года,а о Вашей особе узнал только от своего приятеля,Пети Бруенка,с которым Вы в детстве играли в Коложской церкви.А так Вас асолютно никто не знает и не помнит.Я в своё время записал на видеомагнитофон Ваше предвыборное выступление.Вчера просмотрел.Полная чушь! И не надоело выставлять себя за дурака на американские баксы?

    1. #247 11.09.2016 02:30 @ [ нет имени ]

      а вам не надакучыла глупства пісаць? ;)

Последние новости