Новости Новости Беларуси

Мазынский: главная моя мечта, чтобы белорусы объединились

Мазынский: главная моя мечта, чтобы белорусы объединились

1410 просмотров Бычки
Самая главная мечта, если бы во время большого испытания мы взялись за руки от Бреста до Орши и от Браслава до Чернобыля и создали живой крест, тогда нас никто не победит, сказал на церемонии вручения премии «За свободу мысли» лауреат Валерий Мазынский.

ў Бычках Ушацкага раёну Віцебскай вобласці адбылося ўручэнне прэміі «За Свабоду думкі». Сёлетнім лаўрэатам стаў вядомы беларускі рэжысёр Валер Мазынскі.


З днём народзінаў, Васіль Быкаў

«Вялікі беларус. Любімы беларус. Хочацца раўняцца на яго. Яму было цяжэй, чым нам — выдатна ведаю па Гародні, адкуль паходжу, пра гэтае цкаванне. Але я думаю, што для яго галоўнае слова ўсё ж было — праўда. Так мне бацька казаў, які сябраваў з ім. Я быў яшчэ даволі малы, а яны сядзелі на лавачцы, многа гаварылі. Бацька ўвесь час казаў: вось чалавек за праўду, вось чалавек стаіць за гэта», — адзначыў на ўручэнні прэміі старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Па ягонай думцы, праўда — вельмі важнае слова, «асабліва ў савецкія часы не проста гэта было зрабіць».

«Я хачу вас павіншаваць з днём народзінаў Васіля Быкава. І сябе павіншаваць, нас павіншаваць. Гэты выдатны дзень, светлы дзень дае нам надзею», — сказаў Мілінкевіч.


Прэмія паўстала пасля Плошчы-2006

Па словах старшыні Руху «За Свабоду», прэмія «За свабоду думкі» нарадзілася, дзякуючы Плошчы 2006 года, дзякуючы намётаваму гарадку.

«Таму што ў той час, у 2006 годзе, пасля гэтых падзеяў на плошчы, якія сапраўды пераканалі Еўропу, што Беларусь хоча быць еўрапейскай, хоча быць незалежнай, хоча быць вольнай. Пасля гэтага была ўручана на працягу двух гадоў другая прэмія Сахарава Еўрапейскага парламента „За свабоду думкі“. Так рэдка бывае, што Еўрапарламент спрабуе даваць прэміі ў розныя краіны, каб паказаць свой уплыў, сваё значэнне, а тут два разы», — прыгадаў стршыня Руху «За Свабоду».

Па ягоных словах, «тады і нарадзілася вось гэтая ідэя пасля ўручэння чарговай сахараўскай прэміі: ну давайце зробім і нашу прэмію на ўзор той».

«Таму што ж мы хочам быць беларусамі, хочам мець беларускую Беларусь, мы хочам мець еўрапейскую Беларусь. І нарадзілася прэмія з той жа самай назвай „За свабоду думкі“, бо ўся свабода пачынаецца заўсёды з думкі, далей ўжо дзеянне, спачатку трэба быць у сваіх думках свабодным», — патлумачыў Аляксандр Мілінкевіч.

І, дадаў ён, вырашылі зрабіць такую прэмію, «але не будзем называць тым жа самым імём вельмі важнага ў нашай гісторыі дэмакратычнай Усходняй Еўропы Андрэя Сахарава, назавём сваім чалавекам». «І не было абсалютна спрэчак, усе вырашылі — гэта мусіць быць прэмія імя Васіля Быкава», — адзначыў старшыня Руху.

Лаўрэата абіраюць лаўрэаты мінулых гадоў

«Арганізатарам гэтай прэміі, гэтых урачыстасцяў з’яўляецца рух „За свабоду“. Але мы спецыяльна не хацелі, не ўзялі на сябе смеласць вызначаць а хто будзе. Таму што ёсць людзі больш значныя за нас, лепш разумеючыя сітуацыю, лепш знаючыя выдатных людзей. Мы вырашылі, што спачатку мы амаль 100 чалавек апрасілі, запыталі ў іх: па тры чалавекі назавіце, хто дастойны, каб атрымаць першую прэмію (гэта быў 2008 год), уручыць. І даволі адназначна гэта тройка адарвалася ад іншых, гэта тройка набрала амаль аднолькавыя колькасць галасоў, і гэта былі Ўладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін і быў Севярынец Павел», — прыгадаў Мілінкевіч.

У наступны раз, дадаў ён, яны «папрасілі вось гэтых трох лаўрэатаў — назавіце наступных, іх стала чацвёра».

«Гэтым годам 10 чалавек лаўрэатаў вызначала прэмію ў двух турах. Спачатку яны называлі па 3 чалавекі, потым хто набраў больш галасоў засталася тройка, і трэба было прагаласаваць у гэтай тройцы за аднаго, якога яны лічаць у гэтым годзе найбольш дастойным адзначэння высокай прэміяй», — патлумачыў старшыня Руху.

«Для нас гэтая прэмія — гэта сапраўды такая прэмія, як сонечнае мерапрыемства — такое душэўнае, прэмія ад сэрца, неафіцыйная і ўручаецца яна не ў палацах, а тут вось у быкаўскіх месцах», - кажа Мілінкевіч.

Прэмію атрымае Валер Мазынскі

«Сёлета, як зрэшты заўсёды ў журы была складаная задача, галасы дзяліліся паміж нашымі галоўнымі прэтэндэнтамі, і ўсе яны былі вартыя гэтай прэміі, але ўрэшце журы вырашыла, што сёлета прэмію імя Васіля Быкава „За свабоду думкі“ атрымае рэжысёр Валер Мазынскі», — сказаў гісторык, пісьменнік і лаўрэат прэміі «За свабоду думкі» Уладзімір Арлоў.

Па ягоных словах, ён знаёмы з Валерам Мазынскім «большую частку свайго жыцця — 40 гадоў, з 1976 года, калі Валер стаў галоўным рэжысёрам Коласаўскага тэатра ў Віцебску і займаў гэтую пасаду да 1989 года».

«Гэта былі шчаслівыя для нас, палачан, я тады жыў яшчэ ў Полацку, гады. У нас заўсёды гэта былі глыткі паветра, калі мы ехалі на спектаклі, пастаўленыя Валерыям Мазынскім, праграмнымі яго спектаклямі сталі „Званы Віцебска“ і „Кастусь Каліноўскі“ паводле п’ес Уладзіміра Караткевіча. І наш клуб творчай моладзі „Маладзік“ 6 раз ездзіў на кожны з гэтых спектакляў. І іх узнёсласць, метафарычнасць, іх сімвалізм проста натхнялі нашы юныя душы. Я памятаю, калі там са сцэны гучаў пароль паўстанцаў „Каго любіш?“ — „Люблю Беларусь!“, то ўзаемна ў зале апладысменты заўсёды ўзнікалі. І ў той час Валеры таксама стаў заснавальнікам беларускага тэатра лялек. Гэта таксама яго вялікая заслуга, што ў Віцебску ёсць яшчэ і лялечны тэатр», — прыгадаў Арлоў.

Потым, дадаў гісторык, «пачаўся новы перыяд у яго жыцці, калі Валеры стварыў і узначаліў Тэатр беларускай драматургіі „Вольная сцэна“, які вельмі хутка заняў сваё адметнае месца ў панараме беларускай культуры, і там таксама былі пастаўленыя шэраг выдатных спектакляў, іх шмат хто з прысутных ужо больш маладзейшых памятае гэтыя спектаклі».

«Але, як кажуць, вялікія дрэвы прыцягваюць маланкі. У Валерыя пачаўся складаны перыяд, перыяд выпрабаванняў, яго адлучылі ад створанага ім жа тэатру. Але выпрабаванні Валерыя, як мы бачым, не зламалі, а толькі загартавалі, і ён знайшоў сябе цяпер у кіно. Вы ведаеце яго фільмы пра аднаго з лідараў антысавецкага супраціву пасляваеннага Вячаслава Лапіцкага, пра Саюз беларускіх патрыётаў, створаны як раз вось на гэтай віцебскай зямлі студэнтамі Глыбоцкай і Пастаўскай педвучэльняў у 40-выя гады, фільм пра Каліноўскага — адна з апошніх прац шаноўнага Валерыя», — распавёў Арлоў.


Мазынскі: у мяне ёсць мара

«Не прайшло некалькі сутак, калі мяне запрасілі сюды абавязкова прыехаць — хоць я толькі ў мінулым годзе не быў — вось я зразумеў, я здагадаўся чаго. І, ведаеце, ўжо атрымліваў у сваім жыцці прэміі розныя, не адну... Ну, сказаць, што я там хваляваўся — не тыя словы. Я не думаў, што на 7-м дзясятку ты будзеш так хвалявацца», — апісаў свае пачуцці рыжысёр Валер Мазынскі.

Ён прыгадаў пра сваю сустрэчу з Васілём Быкавым. «Пад час сустрэчы я адпусціў сына свайго старэйшага, кажу: ідзі, падпішы кніжку. Ніколі не думалася, што прыйдзе такі час, калі ў нас яго не будзе, і што сыну майму сёння стане 36 гадоў. А ён гэты падыйшоў яму і кажа: «Падпішыце!». Той на яго глянуў, Васіль Уладзіміравіч, і кажа: «А ты хто?». Ён кажа: «Васіль». «Ну, — кажа, — калі Васіль, тады так і напішу: „Васілю ад Васіля“. І напісаў, падарыў яму. Вось такі маем артэфакт», — адзначыў Мазынскі.

Па ягоных словах, «атрымаць такую пашану ад сваіх калегаў, сяброў, паплечнікаў вось тут, на гэтай зямлі — гэта вялікі гонар» і кожны лаўрэат павінны дзяліць прэмію для «іншых асобаў, якія не дажылі, не атрымалі хоць нейкай узнагароды».

«Галоўная мара мая, яна, канечне, баюся, не здзейсніцца пры маім жыцці, але самая галоўная мара, калі б падчас вялікага выпрабавання мы здолеем з вамі ўзяцца за рукі ад Брэста да Воршы і дзе-небудзь ад Браслава туды, да Чарнобыля, і стварыць гэты жывы крыж. Вось тады нас ніхто з вамі не пераможа. Гэта мая мара», — сказаў Мазынскі.


Пакуль гэта, нажаль, немагчыма, сказаў ён пазней журналістам. «Таму што мы пакуль не навучыліся любіць саміх сябе, паважаць саміх сябе. Мы пакуль не вылезлі з адчування сваёй тутэйшасці. Пакуль мы яшчэ тыя вяскоўцы, якія ўнутры, якія жывуць сваім плотам-агародам, а за маім плотам сусед — гэта ўжо не маё», — патлумачыў Мазынскі.

«Я лічу, што ў нас у каторы раз не столькі адраджэнне, сколькі нараджэнне. Мы мусім нараджацца зноў. Тое апірышча, тыя імёны, якія засталіся ў гісторыі, якія сапраўды з’яўляюцца, ахвяры, якія прынесеныя, на якіх мы стаім, як на купінах у багне і не можам пакуль праваліцца пакуль, таму што яны ёсць, і будуць, нікуды мы не дзенемся, жыццё кароткае, а нараджэнне нацыі будзе доўгае», — падкрэсліў лаўрэат-2016.

Пад час цырымоніі таксама выступіў кіраўнік беларускай службы Радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук, лаўрэат прэміі «За Свабоду думкі», краязнаўца Ада Райчонак і іншыя. У канцы афіцыйнай часткі выступіў ансамбль «Тутэйшая шляхта».




Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Премия «За свободу мысли» имени Быкова

Последние новости