Новости Новости Беларуси

Научим наблюдать на выборах!

Научим наблюдать на выборах!

1534 просмотра
Движение «За Свободу» приглашает активных белорусов на обучение для наблюдения на парламентских выборах.

Беларусі сёння як ніколі патрэбнае назіранне на выбарах: актыўнае, прафесійнае. Рух «За Свабоду» праводзіць трэнінгі па падрыхтоўцы такіх назіральнікаў. Выкладаюць на іх прафесіяналы, якія добра знаёмыя з выбарчым заканадаўствам і самі неаднаразова выступалі ў ролі назіральнікаў.

Як кажа нацыянальны каардынатар праграмы «Права выбару», кіраўнік магілёўскага Руху «За Свабоду» Алесь Сілкоў, нашыя назіральнікі павінны ведаць выбарчае заканадаўства лепей чым сябры выканкамаў.

Усім ахвотным стаць назіральнікамі на выбарах трэба запоўніць анкету. Спяшайцеся! Колькасць месц для ўдзелу ў трэнінгах — абмежаваная.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Право выбора

Последние новости