Новости Новости Беларуси

8,4 млн штрафа за День Воли

8,4 млн штрафа за День Воли

1565 просмотров Барановичи
Барановичские активисты Движения «За Свободу» оштрафованы на 8,4 млн. рублей за поздравление с Днем Воли.

13 траўня 2016 году ў судзе г. Баранавічы і Баранавіцкага раёну пад старшынствам суддзі Літвінчык адбыўся суд над актывістамі Руху «За Свабоду» Юрыям Казакевічам і Уладзімірам Гундарам. Іх судзілі за віншаванне 25 сакавіка гараджанаў з Днём Волі і 98-й гадавінай абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, інкрымінаваўшы парушэнне арт. 5, 8 закона «Аб масавых мерапрыемствах».

Нягледзячы на тое, што Уладзімір Гундар і Юрый Казакевіч сваёй віны не прызналі, суддзя Літвінчык вынесла вырак: «Уладзімір Гундар і Юрый Казакевіч, вінаватыя ў парушэнні Закону аб масавых мерапрыемства і прысуджаюцца да штафу памерам 20 базавых велічынь (4,2 млн рублёў) кожнаму».

На судзе Юрый Казакевіч сказаў, што актывісты не падавалі заяўку на правядзенне пікета, таму што разумелі, што не атрымаюць дазволу. Уладзімір Гундар дадаў, што за апошнія дзесяць гадоў ў Баранавічах не дазволілі ніводнага масавага мерапрыемства на якія падаваліся заяўкі.

Пасля працэсу на прыступках суду Уладзімір Гундар голасна заявіў, што гэта не дом правасуддзя, дом беззаконня. «Толькі ў Белрусі можа такое быць, што за святочнае мерапрыемства і за віншаванне людзей са святам штрафуюць. У свабоднай краіне за такі ўчынак людзям дзякуюць», — адзначыў старшыня баранавіцкага руху.

Пасля суду Юрый Казакевіч адзначыў, што па сённяшніх беларускіх законах можна аштрафаваць чалавека, які сустракае госця ў аэрапорце з плакатам, калі ў яго няма на гэта дазволу ўлад.

На судзе 13 траўня прысутнічала перакладчык з беларускай мовы на расійскую, але пасля таго, як Уладзімір Гундар заявіў, што перакладчык яму не патрэбны, яе адпусцілі.

Фота: Інтэкс-прэс.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости