Новости Новости Беларуси

Переводчик для судьи с белорусского языка

Переводчик для судьи с белорусского языка

1580 просмотров Барановичи
Не более 10 минут длился 5 мая суд над барановичскими активистами «Движения «За Свободу» Владимиром Гундарем и Юрием Казакевичем.

Нагадаем, За правядзенне акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка сябры Руху «За Свабоду» Уладзімір Гундар і Юры Казакевіч атрымалі позвы ў суд на 5 траўня.

«Спачатку ў суд не з’явіліся сведкі-міліцыянты, а потым суддзя не назвала прозвішчы ні сваё, ні сакратара. Ці мо яна так ціха і скарагаворкай пратарабаніла, што ніхто з прысутных у судзе не пачуў, ці не разабраў», — распавёў сайту Pyx.by Уладзімір Гундар.

Па ягоных словах, яна такой жа скарагаворкай прагаварыла іх правы і абавязкі і запытала, ці ўсё ім зразумела і ці няма ў нас заўвагаў, прапановай ці адводу суддзі.

«Мой сябра на пытанне адказаў станоўча (няма). Я адказаў што адводу судзьдзі няма, а заўвага, а дакладней жаданне ёсць: каб суддзя да мяне звярталася на роднай (беларускай) мове. На што яна адказала, што не ведае беларускай мовы. У сваю чаргу я сказаў, што блага дзяржаўнай служачай не ведаць беларускую мову», — адзначыў Гундар.

Старшыня баранавіцкай суполцы Руху адзначыў, што у выніку суддзя вырашыла адкласці суд на 13 траўня, на 14.15 і запрасіць перакладчыка.

«Такім чынам суду не адбылося і суддзі г. Баранавічы і Баранавіцкага раёну Аксане Васільеўне Літвінчык не ўдалося нас засудзіць з-за няведання роднай і дзяржаўнай беларускай мовы. Не было б так смешна, каб не было вельмі сумна: ў Беларусі патрэбен перакладчык, каб перакладаць судовы працэс з адной дзяржаўнай мовы на другую», — заключыў Гундар.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости