Новости Новости Беларуси

Меляшкевич: МАГАТЭ хочет играть более важную роль в ядерной энергетике Беларуси

Меляшкевич: МАГАТЭ хочет играть более важную роль в ядерной энергетике Беларуси

1397 просмотров Минск
Визит главы МАГАТЭ свидетельствует, что эта организация хочет играть более весомую роль в развитии ядерной энергетики Беларуси, и в частности, при строительстве Островецкой АЭС, считает глава минской организации Движения «За свободу», эколог Юрий Меляшкевич.

Па яго меркаванні, прыярытэт візіту - бяспечнасць АЭС:

 Атамная энергетыка сама па сабе вельмі небяспечная рэч. А кіраўнік МАГАТЭ якраз прыехаў наведаць наш вучэбны цэнтр, які прысвечаны абароне на выпадак надзвычайных здарэнняў на атамным рэактары, паглядзець, як у экстранай сітуацыі будуць працаваць нашыя службы. Гэта правільна.

Таму што атамная станцыя ва ўмовах аўтарытарызма, ва ўмовах непразрыстай, незразумелай сітуацыі з будаўніцтвам — вельмі вялікая небяспека і пагроза не толькі для Беларусі, але і для яе суседзяў, для ўсяго еўрапейскага кантыненту, — падкрэсліў Юрась Меляшкевіч.

Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкія Амана 18-20 красавіка наведвае Беларусь. Паводле інфармацыі беларускага МЗС, у праграме рабочага візіту — сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і прадстаўнікамі іншых органаў дзяржкіравання Беларусі, удзел у адкрыцці выставы «Атамэкспа Беларусь — 2016» у Менску, а таксама наведванне Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі і будаўнічай пляцоўкі Беларускай АЭС у Астраўцы.

Беларуская АЭС узводзіцца ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці па праекце расейскай кампаніі «Атамбудэкспарт». Генеральным праекціроўшчыкам і падрадчыкам таксама выступае расейская кампанія, ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «АСЭ». Станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2.400 МВт. Увод у эксплуатацыю першага блока запланаваны на лістапад 2018 года, другога — на ліпень 2020 года.

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости