Новости Новости Беларуси

Юрий Губаревич: Чернобыль продолжается

Юрий Губаревич: Чернобыль продолжается

1211 просмотров Минск
Первый заместитель председателя движения «За свободу» Юрий Губаревич рассказывает о Чернобыльской трагедии в сегодняшней жизни белорусов.

Нагадаем, прадстаўнікі дэмакратычных сіл падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам на правядзенне 26 красавіка традыцыйнага «Чарнобыльскага Шляху». Заяўнікамі акцыі ў гэтым годзе сталі актывісты Руху «За Свабоду», Партыі БНФ, АГП, Беларускай партыі «Зялёныя», БСДП, аргкамітэта па стварэнні Партыі БХД, Руху салідарнасці «Разам».

«Гэтая трагічная падзея актуальная для беларусаў не толькі праз 30 гадоў, яна будзе актуальна і праз 100. Чарнобыль працягваецца. Як вядома, шмат якія радыёнукліды маюць перыяд паўраспаду дзясяткі і сотні гадоў, а забруджаныя тэрыторыі — ладны кавалак Беларусі», — кажа Юрась Губарэвіч.

На яго думку, «не зусім прадуманую палітыку праводзіць беларускае кіраўніцтва, якое вырашыла дазволіць выкарыстаннне гэтых тырэторый у сельскагаспадарчых мэтах».

«Складана адсачыць тую прадукцыю і яе распаўсюд па краіне. Але ж тыя наступствы, якія сёння маем, пра іх трэба крычаць у поўны голас. Гэта вялікі сярод беларусаў узровень на ракавыя захворванні, гэта страта людзей у маладым узросце. Напэўна, кожная сям’я сутыкалася з такімі выпадкамі, калі паміралі блізкія ці знаёмыя ад рака. І вельмі прыкра, калі сітуацыя замоўчваецца, а праўда хаваецца. Таму кожны год „Чарнобыльскі шлях“ не страчвае актуальнасць, пра гэта трэба нагадваць пастаянна», — дадаў першы намеснік старшыні Руху.

Вы лічыце, што па сапраўдных наступствах Чарнобыля беларусы не маюць аб’ектыўнай інфармацыі?

Юрась Губарэвіч: Мяркую, што так. У якой залежнасці сёння хваробы людзей знаходзяцца ад падзей 30-гадовай даўніны? Куды ідзе прадукцыя з тэрыторый, якія знаходзіліся раней пад радыяцыяй і як гэта кантралюецца? Пра гэта мала кажуць. А пытанні актуальныя.

РР: Як стасуецца трагедыя на Чарнобылі з тым, што сёння ў Беларусі будуецца чарговая атамная электрастанцыя?

Юрась Губарэвіч: Любая АЭС — гэта патэнцыйная пагроза для краіны. Нават у такой развітай краіне, як Японія, адбылася аварыя на АЭС. Будаваць атамную электрастанцыю — гэта сядзець на бомбе з падпаленым шнурам, якая можа ў любы момант выбухнуць. Хвілінная выгода можа ў будучым прывесці да вельмі сур’ёзных наступстваў. Па сутнасці, з народам тут ніхто і не раіўся, таму ўся адказнасць за наступствы ляжыць на сённяшняй уладзе.

Кастусь Заблоцкі

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Чернобыльский шлях

Последние новости