Новости Новости Беларуси

Юрков: В условиях настоящей конкуренции компания Баскин не была бы такой успешной

Юрков: В условиях настоящей конкуренции компания Баскин не была бы такой успешной

1715 просмотров Могилев Дрибин
Руководителя группы компаний «Сэрвалюкс» Евгения Баскина после недели за решеткой выпустили из СИЗО КГБ под домашний арест. Высказываются предположения, что бизнесмен компенсировал сумму ущерба, которая ему инкриминировалось, — 370 млрд белорусских рублей.

Эканаміст Андрэй Юркоў з Магілёўшчыны, сябра Рады Руху "За Свабоду" лічыць Яўгена Баскіна ахвярай сутыкненьня прыватнага бізнэсу зь дзяржаўнай эканомікай. Паводле яго, у канкурэнцыі гэтых дзьвюх эканамічных формаў гаспадараньня выйграе прыватны бізнэс. Але надыходзіць момант, кажа экспэрт, калі ў дзяржавы не хапае грошай, і трэба іх аднекуль браць.

«З калгасаў ці дзяржаўных прадпрыемстваў што можна ўзяць? Яны і так ледзь жывыя. Дык вось, дзяржава бярэ, як умее, у прыватных фірмах. Аднак такая форма ўзаемінаў саму крыніцу праблемаў не вырашае, бо ў нас неэфэктыўная сыстэма гаспадараньня ў краіне наагул. Прыватныя фірмы і дзяржаўныя прадпрыемствы — у абсалютна розных варунках. У іх розныя мэнэджмэнт, матывацыя, стасункі ўнутры арганізацыяў, нацэленасьць на эфэктыўнасьць працы».

Андрэй Юркоў ня бачыць станоўчых наступстваў для эканомікі і грамадзтва ад такога абыходжаньня зь бізнэсоўцамі. Ён падкрэсьлівае, што кампанія Баскіна будзе працаваць, як працавала. Зьняволеньне кіраўніка істотна не адбілася на працы кампаніі, лічыць экспэрт.

«Рэч у тым, што прыбыткі, якія мела гэта кампанія, і экспансія, якую яна праводзіла, залежалі ня столькі ад эфэктыўнасьці бізнэсу, колькі ад галечы навокал. То бок прадпрыемствы даводзіліся да банкруцтва, а потым буйная фірма іх паглынала. Я ня думаю, што ва ўмовах сапраўднай канкурэнцыі з польскімі ці ўкраінскімі фірмамі кампанія Баскіна была б настолькі пасьпяховая. Яе манаполіі проста б не было», — мяркуе Андрэй Юркоў.

Што да настрояў у беларускай бізнэс-супольнасьці, то ён лічыць: калегаў Баскіна, якіх пакуль абмінула хваля зьняволеньняў, гісторыя зь ім шмат чаму навучыла. Цяпер яны будуць больш абачлівымі і будуць выкарыстоўваць любую магчымасьць, каб вывесьці капітал за межы Беларусі.

Источник: www.svaboda.mobi

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости