Новости Новости Беларуси

Слонимцы защищают активиста независимого профсоюза

Слонимцы защищают активиста независимого профсоюза

820 просмотров Слоним
Слонимские общественные активисты, в том числе член Движения «За Сваоду», направили обращение директору Слонимской камвольно-прядильной фабрики Анатолию Суботко с просьбой не увольнять с работы активиста независимого профсоюза РЭП Михаила Сашко.

"Стала вядома, што Вы прынялі рашэнне пра звальненне слесара 6 разраду Міхаіла Сашко, які адпрацаваў на ААТ «Слонімская КПФ» трыццаць год, і за гэты час праявіў сябе, як вопытны і добрасумленны работнік. Добра ведаючы гэтага чалавека як грамадскага актывіста і прадстаўніка незалежнага прафсаюзу РЭП, які заўжды выступаў у абарону правоў працоўных, мы лічым яго звальненне звязаным толькі з яго актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і жаданнем дапамагаць людзям, абараняць іх працоўныя правы і права на годнае жыццё", - сказана ў звароце.

Вельмі шкада, адзначаюць аўтары, "што Вы асабіста прымаеце ўдзел у цкаванні годнага чалавека, звальняючы яго за тры гады да выхаду на пенсію".

"Гэта недальнабачная пазіцыя, таму што сёння звальняеце Вы, а заўтра такім жа чынам звольняць Вас, а магчыма яшчэ і зробяць карупцыянерам. У цяперашняй эканамічнай сітуацыі згубіць працу для чалавека — значыць паставіць у вельмі складанае становішча яго блізкіх, сям’ю. Падумайце, за што Вы караеце іх?" - запыталіся актывісты.

Вядома ж не па віне Міхаіла Сашко ў краіне пагоршылася эканамічная сітуацыя, і людзям сталага веку знайсці новую працу ў Слоніме стала практычнага не магчыма, адзначылі яны.

"Сваім рашэннем пра звальненне Міхаіла Сашко Вы не дасягнеце мэтаў запалохаць грамадскіх актывістаў, Вы толькі папоўніце шэрагі беспрацоўных і пакінеце Міхаіла Сашко і яго сям’ю без сродкаў на існаванне. Гэта застанецца на вашым сумленні, а не тых, хто Вам гэтае рашэнне навязвае. Падумайце яшчэ раз пра тое, што тыя людзі, якія ініцыявалі звальненне Міхаіла Сашко, з такой жа лёгкасцю могуць заўтра зламаць і Ваш лёс", - сказана ў звароце.

Ад імя прадстаўнікоў палітычных партыяў і грамадскіх аб’яднанняў, якія дзейнічаюць у Слоніме, а таксама ад слонімцаў, актывісты папрасілі не звальняць Сашко.

Пад зваротам падпісаліся слонімцы: Севасцьян Павел (Партыя БНФ), Іван Шэга (ІКУ “Шэгамедкансульт”), Іван Бедка (Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя), Сяргей Бузун (Партыя “Справядлівы свет”), Алесь Масюк (ПАГА “Рух “За Свабоду”), Віктар Марчык (Беларускі незалежны прафсаюз).

Нагадаем, Міхаіл Сашко атрымаў звестку пра тое, што з 1 красавіка 2016 года ён будзе звольнены з працы ў сувязі з заканчэннем тэрміну працоўнага кантракту. Кантракт з Міхаілам Сашко быў не працягнуты таму, што летась ён атрымаў на прадпрыемстве два неабгрунтаваныя спагнанні. Першае было за тое, што Міхаіл Сашко хацеў падзяліцца шведскім досведам у сябе на прадпрыемстве. Пасля таго, як ён разам з іншымі актывістамі незалежнага прафзвязу РЭП з розных рэгіёнаў Беларусі наведалі Швецыю паводле запрашэння калегаў з прафзвязу IF «Метал». А другое было абвешчанае за тое, што пасля працы з дазволу старэйшага майстра Міхаіл Сашко пайшоў у душ прывесці сябе ў належны санітарны стан…


Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости