Новости Беларусь и Мир

Мілінкевіч, Шушкевіч і Бяляцкі сустрэліся з польскімі ўрадоўцамі

Мілінкевіч, Шушкевіч і Бяляцкі сустрэліся з польскімі ўрадоўцамі

1291 просмотр Варшава
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, старшыня Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі правялі ў Варшаве перамовы з дзяржсакратаром канцэлярыі прэм’ер-міністра Адамам Ліпіньскім і дзяржсакратаром Міністэрства замежных спраў Польшчы Марэкам Зюлкоўскім.

«Абмяркоўвалi на сустрэчах тэндэнцыі палитыкі новага урада Польшчы адносна Беларусі», — распавёў сайту Pyx.by Аляксандр Мілінкевіч.

Па ягоных словах, «Польшча выступае за развіццё абумоўленага і крытычнага дыялога з удадай, будзе па-ранейшаму падтрымліваць грамадскую супольнасць, беларускую культуру, адукацыю, правы чалавека і дэмакратыю».

«Усходняя палітыка будзе адным з прыярытэтаў замежных стасункаў Польшчы», — падкрэсліў старшыня Руху, дадаўшы, што ўсе «доўгатэрміновыя праграмы — „Белсат“, праграма імя Каліноўскага, Радыё „Рацыя“ захаваюцца і будуць развівацца».

«Польшча супраць ізаляцыі нашай краіны і будзе спрыяць інтэграцыйным праграмам Беларусі з ЕЗ», — заключыў Аляксандр Мілінкевіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости