Новости Новости Беларуси

Компания наблюдения «Право выбора-2016» призывает власти изменить избирательное законодательство

Компания наблюдения «Право выбора-2016» призывает власти изменить избирательное законодательство

1763 просмотра Минск
Призыв компании стал результатом принятия 12 февраля Центризбиркомом постановления о создании межведомственной экспертной группы по изучению рекомендаций ОБСЕ и выработке предложений по их применению.

На думку прадстаўнікоў кампаніі «Права выбару-2016», для спрыяння дэмакратызацыі выбараў і адкрытасці падліку галасоў удасканальваць варта і правапрымяняльную практыку і заканадаўчую базу.

Кампанія назірання за выбарамі «Права выбару-2016» у чарговы раз заклікала ўлады да ўнясення змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў» і выражае гатоўнасць прыняць удзел у працы створанай міжведамственнай экспертнай групы.

Прапановы засноўваюцца на высновах і рэкамендацыях, якія былі зроблены ў межах нацыянальных кампаній назірання за падрыхтоўкай прэзідэнцкіх выбараў 2010 і 2015 гг, выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання 2014 года і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 2012 года. У законапраекце ўлічаны рэкамендацыі міжнародных місій АБСЕ, а таксама перадавая практыка выбарчага заканадаўства ў Еўропе.

Раней гэтыя прапановы ўжо агучваліся ў красавіку 2015 года, аднак ніякага эфекту ні на дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, ні на членаў Савета Рэспублікі, ні на супрацоўнікаў Цэнтрвыбаркаму яны не мелі.

У прыватнасці ў законапраекце прапануецца ўзвышэнне рэпрэзентацыйнасці тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій, пашырэнне магчымасці палітычных партый да ўдзелу ў правядзенні выбараў шляхам накіравання сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій, прадугледжваецца ўвядзенне інстытута сябраў Цэнтрвыбаркама з правам дарадчага голаса на выбарах дэпутатаў парламента і мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Пра мэты распрацаванага законапраекта нагадвае адзін з каардынатараў кампаніі назірання Дзяніс Садоўскі:

- Мэта распрацаванага законапраекта – дэмакратызацыя выбарчага заканадаўства. У ім выкладзеныя канкрэтныя прапановы па прадухіленні фальсіфікацый у часе датэрміновага галасавання, павелічэння паўнамоцтваў назіральнікаў і палітычных партый у якасці удзельнікаў выбарчага працэса, прадухіленне выкарыстання адміністрацыйнага рэсурса. Рэальна павялічыць празрыстаць і дэмакратычнасць выбарчага працэсу падчас Парламентскіх выбараў 2016 году магчыма, але для гэтага патрэбна палітычная воля кіраўніцтва краіны.

У кампанію назірання за выбарамі «Права выбару-2016» уваходзяць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская дэмакратыя, Партыя БНФ, «Рух «За Свабоду», Аб'яднаная Грамадзянская партыя, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці. Кампанія скіраваная на прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх. «Права выбару-2016» грунтуецца на сваім вопыце назірання за галасаваннем на мясцовых выбарах 2014 года і прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.

Прэс-служба «Права выбару-2016»

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #54 18.02.2016 10:35 @ Ales'p

    прасіць нелігітымную уладу змяніць выбарчае заканадаўства тое самае што прасіць "алігархаў " падзяліцца грашыма !

    1. #55 18.02.2016 18:46 @ [ нет имени ]

      спрабаваць усё роўна трэба :)

Право выбора

Последние новости