Новости Беларусь и Мир

Милинкевич: Белорусы ценят независимость

Милинкевич: Белорусы ценят независимость

1548 просмотров Варшава
Есть реальная альтернатива Лукашенко? Беларусь глазами лидера Движения «За Свободу» Александра Милинкевича на Polsat.

«Нават калі не было яшчэ украінскага крызісу, не было яшчэ Крыма, але тады было заўважна, што нашая залежнасць ад Расіі вельмі хутка расце. Яна, у першую чаргу, эканамічная, але ёсць і палітычная», — адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Па ягоных словах, ёсць таксама «культурная залежнасць, русіфікацыя праз два апошніх стагоддзі зрабіла сваё, і людзі ў гарадах размаўляюць найчасцей па-руску, не ведаюць сваёй гісторыі».

«Прыяцелі-беларусы, калі скончылі школу, думалі так: спачатку нас захапілі літоўцы, потым далучылі палякі, і ўрэшце прыйшла Расія і вызваліла», — прыгадаў Мілінкевіч, дадаўшы, што «ў свядомасці няма ідэнтычнасці беларускай, але не з нашай віны».

«У школах была забароненая беларуская мова, заўсёды выкладалася раней расійская, а потым савецкая гісторыя. І гэта ёсць вялікая праблема Беларусі. Расія карысталася гэтай дэнацыяналізацыяй», — лічыць старшыня Руху «За Свабоду».

«Беларусы сёння цэняць незалежнасць», дадаў Мілінкевіч, ім важна, што дзяржава «самастойна можа прымаць рашэнні, але не стае фундаменту культурнага і гістарычнай індэнтычнасці».

Поўную размову глядзіце тут. Увага, гутарка вядзецца па-польску.

Источник: www.polsatnews.pl

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости