Новости Аналитика

Проблемы в Беларуси будут увеличиваться

Проблемы в Беларуси будут увеличиваться

1254 просмотра Вильнюс
Какие бы изменения в геополитическом выборы не сделал официальный Минск, всё пойдет во вред. Такое мнение высказал политолог, член Совета Движения «За Свободу» Андрей Федоров на презентации в Варшавском университете.

Хоць магчымасць развароту афіцыйнага Менска ў бок Захаду эксперт лічыць практычна неверагоднай:

– Чамусьці я не веру, што беларускае кіраўніцтва развернецца на 180 градусаў і асноўным вектарам зробіць заходні. Упэўнены, што будзе негатыўная рэакцыя з боку Масквы. І рэакцыя будзе падобная на тое, што яна зрабіла ва Украіне, калі тая пайшла на збліжэнне з Захадам.

Калі афіцыйны Менск прыслухаецца да Масквы, то ён нешта атрымае ў эканамічным сэнсе, але за гэта яму прыйдзецца плаціць той жа самай палітыкай, базай, якую беларускія ўлады зусім не хочуць мець на сваёй тэрыторыі.

Андрэй Фёдараў лічыць, што ўлады ў Беларусі пачалі дэманстраваць меншую схільнасць да Расеі, што, на думку эксперта, праяўляецца ў непадтрымцы вайсковых дзеянняў ва Украіне і Сірыі, але не гатовыя пайсці на ліберальныя рэформы ў эканоміцы, каб палепшыць стасункі з Захадам:

– Рэформа ў чым патрабуецца? У прыватызацыі – гэта рэзкае зніжэнне часткі дзяржавы ў эканоміцы. Улады разумеюць, што гэта прывядзе да страты іхнага ўплыву ці той жа ўлады. Таму яны вельмі баяцца гэтых крокаў і не ідуць на іх, мяркуючы , што нейкім цудам ім удасца выратавацца і гэтым разам.

Раней можна было выжываць за кошт расейскай падтрымкі, але зараз яна зніжаецца і, адпаведна, праблемы будуць павялічвацца.

Андрэй Фёдараў дадаў, што не бачыць ніякага выбару, які быў бы карысны рэжыму.

Адам Завальня

Чытай больш на: http://www.racyja.com/palityka/andrej-fyodarau-prablemy-u-belarusi-bu/

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости