Новости Новости Движения

У Мінску ўшанавалі памяць Вацлава Гавела

У Мінску ўшанавалі памяць Вацлава Гавела

1537 просмотров Минск
У менскім Палацы мастацтваў адбылася вечарына памяці экс-прэзыдэнта Чэхіі, драматурга, публіцыста і праваабаронцы Вацлава Гавела. Імпрэзу зладзілі Рух «За свабоду», праваабарончы цэнтар «Вясна» пры падтрымцы амбасады Чэхіі.

Вечарыну вёў старшыня Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч. Ён падзякаваў прысутным гасцям за ўдзел і нагадаў пра ролю Вацлава Гавала ў дэмакратычных зменах у Еўропе, пра ягоную салідарнасьць зь Беларуссю. Ён адзначыў, што Гавал казаў: «Не будзе Беларусь незалежнай, вольнай і дэмакратычнай без Еўропы. А Еўропа не будзе поўнай без Беларусі».

«Гавел прысутнічае часта ў нашых думках, у параўнаннях сябе з ім, з яго каштоўнасцямі, з яго паводзінамі. Я сам не раз карыстаўся аўтарытэтам Гавела сярод людзей, якія вельмі слаба ведаюць гэтага чалавека. Калі былі сходы палітычныя, вельмі часта паўстае пытанне: палітыка брудная справа, вы папрыходзіце дэмакраты, і нічога лепшага ніколі не будзе. І я казаў ім: „А па-вашаму Гавел таксама — брудная справа?“ Але зала заціхала, ні разу ніхто не сказаў, што ён таксама», — прыгадаў Мілінкевіч


Амбасадар Чэхіі ў Беларусі Мілан Экерт расказаў пра найбольш важныя старонкі біяграфіі і дзейнасьці Вацлава Гаўла, а таксама падзяліўся ўражаннямі ад супольнай працы з першым чэшскім прэзыдэнтам.

«Я вельмі ганаруся, што гэта сімвал, які вядомы ва ўсім свеце», — заключыў ён.

Падчас вечарыны прагучалі тэатральныя чытанні ўрыўкаў з п’есаў Вацлава Гавела. «Паняцце Еўропы мае тры значэнні, — прагучала ў залі. — Першае — геаграфічнае, другое — гэта сукупнасць краінаў, якія пазбеглі камунізма і захавалі дэмакратыю, трэцяе — гэта агульныя каштоўнасці».

Адбылася прэзэнтацыя пасмяротнай кнігі беларускага палітолага Віталя Сіліцкага «Доўгая дарога ад дыктатуры». Яе ўкладальнік, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец нагадаў, што першы наклад кнігі быў знішчаны па загаду Міністэрства інфармацыі. За гэта чыноўнікі атрымаюць анты-прэмію Асамблеі няўрадавых арганізацыяў і гарбуз.

«Віталь лічыў, што прасторы свабоды трэба ўвесь час пашыраць і заставацца аптымістам», — адзначыў Лагвінец. Завяршэннем вечарыны стала выступленне знакамітага музыкі Лявона Вольскага.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Вечер памяти Гавела

Последние новости