Новости Новости Беларуси

Губаревич: Конгресс может быть инструментом консолидации левых сил

Губаревич: Конгресс может быть инструментом консолидации левых сил

1304 просмотра Минск
Ряд оппозиционных структур воздерживаются от вступления в оргкомитет конгресса демсил. Но идея «имеет право на жизнь, так как белорусский оппозиция сегодня недостаточно консолидирована», говорит первый заместитель председателя Движения «За Свободу».

17 снежня гурт вядомых прадстаўнікоў культуры і грамадскіх дзеячаў заклікалі апазіцыю кансалідавацца і правесці кангрэс дэмакратычных сілаў дзеля выпрацоўкі далейшых дзеянняў.

Першы намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч лічыць, што ідэя правядзення кангрэсу «мае права на жыццё, бо беларуская апазіцыя на сёння недастаткова кансалідаваная». Ён адзначыў, што працэс кансалідацыі цяпер назіраецца толькі з боку правацэнтрысцкіх арганізацыяў, левыя і левацэнтрысцкія такой працы не вядуць.

«Калі для наладжвання сумеснай працы патрабуецца правядзенне кангрэса, то гэта можа стаць адным з інструментаў для камунікацый і стварэння сумеснай пляцоўкі левых і левацэнтрысцкі структур. Наступным крокам пасля стварэння такой пляцоўкі для левых структур можа быць сумесная праца і пастаянныя камунікацыі паміж двума блокамі — правацэнтрысцкім і левацэнтрысцкім», — лічыць Губарэвіч.

Лідар Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 21 снежня паведаміў БелаПАН, што са Статкевічам гаварыў па тэлефоне ўсяго пару хвілін і пакуль не меў магчымасці абмеркаваць гэтую тэму сурʼёзна і грунтоўна.

«Я пакуль не разумею да канца: што, навошта і чаму, — сказаў Лябедзька. — Мы цяпер занятыя пытаннямі абʼяднання правацэнтрыстаў. Калі будуць іншыя абʼяднальныя працэсы, напрыклад, левацэнтрысцкага спектру, то мы будзем гэта толькі вітаць. Калі будзе магчымасць больш шырокай кааперацыі, гэта таксама выдатна».

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец устрымліваецца ад уваходжання ў аргкамітэт кангрэсу. «Тут сітуацыя дваістая: у нас ёсць правацэнтрысцкая кааліцыя, большасць у якой скептычна ставяцца да ідэі правядзення кангрэсу. Хоць сам я ў прынцыпе за любы кангрэс, які вядзе да адзінства і гэтак далей. Ідэя добрая, мне яна падабаецца, але галоўнае, каб гэта быў кангрэс усіх дэмакратычных сіл — не іх часткі», — падкрэсліў Севярынец.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард не супраць таго, «каб уся дэмакратычная апазіцыя змагла правесці канферэнцыю або кангрэс і распрацаваць адзінае пасланне і фармат падыходу да парламенцкай кампаніі».

«Але, шчыра скажу, не маю вялікі ўпэўненасці, што гэта атрымаецца. Пакуль жа беларускія сацыял-дэмакраты рыхтуюцца да парламенцкай кампаніі. Час яшчэ ёсць, мы будзем працаваць над фарматам удзелу ў выбарах, гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на зʼездзе ў сакавіку 2016», — паведаміла палітык.

Вештард таксама адзначыла, што афіцыйнай прапановы ўвайсці ў аргкамітэт кангрэсу дэмсілаў не атрымлівала. «Як старшыня партыі, я магу мець асабістае меркаванне. Але перш чым некуды ўваходзіць, у мяне ёсць абавязак узважваць усе персанальныя думкі чальцоў партыі і мець калектыўнае, а не маё асабістае рашэнне», — заявіла старшыня партыі.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што ў іх партыі «змястоўна ставяцца да ўсіх прапаноў паважаных людзей».

«На жаль, як мне здаецца, тыя, хто выступіў з ініцыятывай правядзення кангрэсу, не вызначылі яго мэты і задачы, пытанні, якія яны хацелі б вынесці на яго абмеркаванне», — дадаў ён. Па словах Кастусёва, у Партыі БНФ ёсць фундаментальныя пазіцыі, на якіх заснаваная яе дзейнасць. «Гэта — незалежнасць, адраджэнне культуры і мовы, еўрапейскі шлях развіцця краіны. Мы гатовыя абмяркоўваць магчымасць удзелу ў кангрэсе на аснове гэтых каштоўнасцяў. Прапанова нам паступіла, будзем разглядаць яго на пасяджэнні сойму», — адзначыў Кастусёў.

М.Я.

Источник: belsat.eu

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости