Новости Новости Беларуси

Компания «Вместе против дискриминации» в Витебске

Компания «Вместе против дискриминации» в Витебске

2183 просмотра Витебск
Комитет «Солидарность» представил в Витебске результаты годовой работы над кампанией «Вместе против дискриминации». Заместитель председателя Движения «За Свободу» Алесь Логвинец рассказал о проекте «Белорусы выбирают Европу».

Выступоўцы, у тым ліку старшыня "Салідарнасці" Іна Кулей, распавялі пра выпадкі дыскрымінацыі на беларускіх прадпрыемствах сябраў незалежнага прафсаюза, пераслед выкладчыкаў ВНУ за палітычныя погляды, выкарыстанне прымусовай працы ў сістэме ЛПП. Выступы дапаўняліся відэаролікамі са сведчаннямі дыскрымінаваных асобаў.

Таксама сярод прысутных распаўсюджваліся дзевяць відаў каляровых буклетаў, прысвечаных розным відам дыскрымінацыі ў Беларусі.

Акрамя вынікаў кампаніі «Разам супраць дыскрымінацыі» Іна Кулей распавяла прысутным пра рэалізацыю праграмы рэсацыялізацыі, калі звольненым актывістам аказвалася падтрымка па арганізацыі ўласнай справы. Нехта пры салідарнай падтрымцы замежных партнёраў адкрыў фірму, якая робіць свідравіны, нехта заняўся вырабам мэблі, нехта пачаў займацца фотасправай.

Пасля прагляду стужак, адбылася ажыўленая дыскусія на тэму дыскрымінацыі працоўных за сваю грамадзянскую пазіцыю з мясцовым юрыстам-праваабаронцам, актывістам Руху "За Свабоду" Аляксеем Гаўруцікавым.

У другой частцы сустрэчы намеснік старшыні Руху «За Свабода», палітолаг Алесь Лагвінецпрэзентаваў праект Беларускага дома ў Варшаве «Беларусы выбіраюць Еўропу». Прысутныя паглядзелі 10 тэматычных відэаролікаў, дзе ў нагляднай форме падавалася цікавая параўнальная статыстыка пра ўзровень дабрабыту, карупцыі, дынаміку эканамічнага росту ў Беларусі і краінах Еўразвязу.

Автор: Артем Лява

Источник: salidarnasc.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости