Новости Новости Беларуси

Милинкевич: Мы за диалог Беларуси и ЕС

Милинкевич: Мы за диалог Беларуси и ЕС

1980 просмотров Минск
В офисе Движения «За Свободу» прошла встреча с делегацией Европейского Форума за демократию и солидарность во главе с генсекретарем Арьен Берквенсам.

У сустрэчы з боку Руху «За Свабоду» прымалі ўдзел старшыня арганізацыі Аляксандр Мілінкевіч, намесніца старшыні Галіна Скараход і сябра Рады Вераніка Мазуркевіч.

Санкцыі да Беларусі

«Вельмі важна што ў Беларусі няма крывавых падзеяў, але ёсць увага да беларусаў», — заявіў на сустрэчы старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Ён адзначыў, што «санкцыі — гэта маральная пазіцыя, але кепскі інструмент». «Бо ізаляцыя ўлады, што б мы не казалі, ўсё роўна ізалюе і насельніцтва. Мы заўсёды былі за дыялог але крытычны і абумоўлены», — патлумачыў старшыня Руху.

Сярод плюсаў дыялогу Беларусі і ЕС, ён адзначыў тое, што ў яго час «меней рэпрэсіяў», «меней антызаходніх настрояў, бо прапаганда суцішае працу». «Перад майданам праеўрапейскія настроі дасягалі да 50%», — кажа Аляксандр Мілінкевіч, дадаўшы, што гэта і дэмакраты працавалі, а людзі карысталіся інтэрнэтам, ездзілі, мянялі сваё меркаванне.

«Пасля анексіі Крыма праеўрапейскія настрой рэзка ўпалі. Грамадства зразумела, што калі б мы пайшлі ў Еўропу, з намі магло быць тое ж. Еўропа не змагла абараніць Украіну ад расійскай агрэсіі. Але і прарасійскія настроі таксама ўпалі амаль у два разы», — патлумачыў старшыня Руху «За Свабоду».

Па ягоных словах, зараз дамінуюць «настроі пабудаваць тут беларускай Швейцарыю».

«Не санкцыі вызваляюць палітвязняў. Рэжым два разы вызваляў — кожны раз на пачатку чарговага дыялогу. Значыць, умова спрацавала: вызваліце палітвязняў, і мы пачнём дыялог», — падкрэсліў Мілінкевіч, дадаўшы, што пры гэтым санкцыі трэба адмяняць толькі пасля выканання канкрэтных умоваў, напрыклад, адмовы ад смяротнага пакаранню.

Беларусь павінна абраць еўрапейскі шлях

«Для нас важна патлумачыць людзям, што такое Еўропа, чаму яна аб’яданалася», — кажа Аляксандр Мілінкевіч.

Я ўпэўнены, дадаў ён, што «Беларусь павінна абраць еўрапейскі шлях».

«Зараз, канечне, Еўропа — не гатовая, і мы не гатовыя. Калі я гавару, еўрапейская дарога — гэта значыць, што трэба рухацца да еўрапейскіх стандартаў і потым стаць сябрам. Але гэта не пытанне заўтрашняга дня», — падкрэсліў Мілінкевіч.

Па ягоных словах, зараз задача, каб «у грамадстве захаваўся „смак Еўропы“, каб людзі хацелі жыць па-еўрапейску».

Сярод сённяшніх праблемаў Беларусі старшыня Руху «За Свабоду» назваў тое, як праходзяць выбары, страх у грамадстве.

Беларускія выбары

«Выбары могуць пайсці па двух сцэнарах, — лічыць старшыня Руху „За Свабоду“. — Як звычайна, і калі ў парламент прапусцяць кіраваную апазіцыю».

Нашая пазіцыя, дадаў ён, каб там «была апазіцыя, нават калі парламент не будзе цалкам дэмакратычным», бо «гэта важна для дыялога».

«Вельмі важна, як гэтыя людзі трапяць у парламент. Калі гэтых людзей абярэ сама ўлада і пасадзіць у парламент, гэта будзе нават горш. Бо гэта кансервуе аўтарытарны рэжым», — падкрэсліў Мілінкеві, адзначыўшы, што такая сітуацыя склалася ў Расіі.

«Мы лічым, што вельмі важна, каб першыя дэмакраты, якія трапяць у парламент, былі сапраўды абраныя. Толькі гэта зменіць сітуацыю», — адзначыў старшыня Руху.

Ён прапанаваў важны прынцып для зменаў на выбарах: «Давайце лічыць галасы разам», назваўшы яго першым крокам.

Аб’яднанне апазіцыі

«Гэта дыктатары выдатна аб’ядноўваюцца, а дэмакраты цяжка», — падкрэсліў Мілінкевіч.

Ён нагадаў, што ў Беларусі двойчы былі адзіныя дэмакратычныя кандыдаты.

«Адзіны кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах — гэта цяжка, бо мы розныя. Але ўсё роўна вельмі важна. Гэта важна для людзей тут, у Беларусі і для еўрапейскіх партнёраў», — лічыць палітык.

Ён усклаў галоўную віну за адсутнасць аб’яднання на апазіцыю. «Мы сталі слабей пасля рэпрэсіяў, а слабейшыя горш аб’ядноўваюцца», патлумачыў Мілінкевіч, дадаўшы, што «некаторы ўплыў мае КДБ, Расія працуе на кожных выбарах, каб праеўрапейскія палітыкі не аб’ядналіся».

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости