Новости Новости Беларуси

«Вместе против дискриминации»

«Вместе против дискриминации»

1311 просмотров Минск
В офисе Движения «За Свободу» состоялся круглый стол состоялся круглый стол «Вместе против дискриминации», организованный Комитетом «Солидарность».

Зараз узнікаюць усё новыя формы рэпрэсій з боку дзяржавы, якія маюць няяўны характар, адзначыла старшыня камітэта «Салідарнасць», сябра Рады «Руху «За Свабоду» Іна Кулей.

«Ні ў каго не напісана, што чалавек звольнены альбо адлічаны па палітычных матывах, альбо за грамадскую дзейнасць. Афіцыйна — сканчэнне кантракту, згода бакоў. Доказы пераследу могуць даць толькі незалежныя СМІ», — адзначыла Кулей.

На сустрэчы былі прэзентаваныя відэадакументы, прысвечаныя выпадкам дыскрымінацыі сябраў незалежных прафсаюзаў на прыкладзе працаўнікоў бабруйскага заводу БЗТДіА, прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці на прыкладзе звольненых выкладчыкаў Гарадзенскага ўніверсітэта, а таксама грамадзян, адпраўленых на прымусовае лячэнне ў Лячэбна-працоўных прафілакторыях.

Юрыст Беларускага канкрэсу незалежных прафсаюзаў Алена Яськова распавяла пра пастаянны пераслед незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі з боку ўладаў, а таксама пра контрмеры, а менавіта — актыўнае інфармаванне міжнародных прафсаюзных структураў, што дае пэўны плён. «Незалежныя прафсаюзы зазвычай адхіляюць ад калектыўных дамоваў. Сябраў суполак пазбаўляюць ільготаў і даплат. Дыскрымінацыя незалежных прафсаюзаў працягваецца» — адзначае Алена Яськова.

Намесніца старшыні Руху “За Свабоду” Галіна Скараход звярнула ўвагу на дыскрымінацыю па гендарнай прыкмеце.

«Пра гендар трэба казаць у маштабах усёй краіны. Дыскрымінацыя на рынку працы, у ахове здароўя ў сістэме адукацыі. Патрэбны закон пра гендарную роўнасць. Інакш дыскрымінацыя будзе працягвацца», — кажа Галіна Скараход.

Было прызнанае вельмі актуальным пытанне прымусовай працы. Зміцер Чарных з БХК распавёў пра прымусовую працу ў ЛПП. «Парушаецца права на непрымусовую працу. Згодна з нашай Канстытуцыяй да прымусовай працы можна прыцягваць толькі па рашэнні суда. Суд у ЛПП толькі накіроўвае «на лячэнне».

Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што сумнавядомы Закон «пра дармаедаў» таксама прадугледжвае арышт з прымусовай працай.

Уладзімір Дунаеў з Грамадскага балонскага камітэта распавёў пра парушэнні акадэмічных свабод і выпадкі дыскрымінацыі выкладчыкаў і студэнтаў: «Людзей звальняюць не за палітыку, а за сваю прафесійную дзейнасць, „няправільную“ працу з пункту гледжання ўладаў. На Гарадзеншчыне звольнена 12 навукоўцаў». Кіраўнік Балонскага камітэту таксама звярнуў увагу на тое, што ўсё цяжэй атрымліваць нават статыстычную інфармацыю пра дзейнасць сістэмы адукацыі. Вялікі аб’ём звестак засакрэчваецца альбо мае грыф «не для друку».

Юрыст Камітэта «Салідарнасць» Тамара Сідарэнка азнаёміла ўдзельнікаў круглага стала з Аналітычным аглядам адвольных звальненняў у Рэспубліцы Беларусь (2012-2015), які падрыхтаваны юрыдычнай службай Камітэта «Салідарнасць». «Многія факты дыскрымінацыі працоўных абумоўлены існаваннем кантрактнай сістэмы. Яна дазваляе звальняць любога працаўніка нематывавана і караць такім чынам актывістаў», — адзначае Тамара Сідарэнка.

Юрыст агучыла ідэю падпісання сумеснай заявы ў Савет Міністраў з патрабаваннем ініцыяваць адмену Дэкрэта № 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносінаў, умацаванні працоўнай і выканаўчай дысцыпліны», а таксама адмяніць дыскрымінацыйную кантрактную сістэму найму. Прапанова была пазітыўна ўспрынятая ўдзельнікамі круглага стала, якія пагадзіліся цесна супрацоўнічаць і надалей у пытанні змагання з рознымі формамі дыскрымінацыі.

Напрыканцы сустрэчы Людміла Ісакава з "Салідарнасці" распавяла пра планы стварэння відэакансультацый у працяг праекта па змаганні з дыскрымінацыяй: «Для асвятлення праблемаў дыскрымінацыі важная візуалізацыя. Мы хочам працягнуць гэтую тэму ў праекце „Відэакансультацыі для ахвяраў дыскрымінацыі“. Нас запытваюць людзі: Ці магчыма дзесьці дамагчыся праўды? Паспрабуем з дапамогай юрыстаў шукаць кампетэнтныя адказы і распаўсюджваць карысныя парады», - патлумачыла яна.

Авторы: Артем Лява, Денис Король

Источник: salidarnasc.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости