Новости Новости Беларуси

Губаревич: Идеи «Народного референдума» не теряют актуальности

Губаревич: Идеи «Народного референдума» не теряют актуальности

1424 просмотра Минск
О причинах самоликвидации компании «Народный референдум» и дальнейшие планы коалиционной работы рассказал первый заместитель председателя движения «За свободу» Юрий Губаревич.

— Што стала прысудам «Народнаму рэферэндуму»?

— «Народны рэферэндум» у тым выглядзе, у якім задумваўся і рэалізоўваўся больш чым два гады — з мая 2013 года, сёння перастаў існаваць. Праблемы ўнутры арганізацыяў наступілі яшчэ ў перадвыбарчы перыяд, узніклі пэўныя супярэчнасці, і недзе са жніўня была спынена камунікацыя паміж ініцыятарамі кампаніі.

— Чаму спыніліся камунікацыі?

— Прычынай стала розніца ў падыходах да самой кампаніі і ў розным разуменні яе задач. Калі абвяшчалі «Народны рэферэндум», мы меркавалі, што гэта самадастатковы інструмент для пошуку кампрамісу паміж рознымі часткамі грамадства, інструмент, які дазваляе без рэзкіх рэвалюцыйных зменаў пачаць рэформіы ў Беларусі.

Натуральна, мы разлічвалі, што гэты механізм стане прымальным для ўсяго грамадства — не толькі праціўнікаў Лукашэнкі, але і яго прыхільнікаў. Такім механізмам з’яўляўся рэферэндум. Стратэгічна важна было не асацыяваць рэферэндум з адной ці некалькімі палітычнымі сіламі, было важна сабраць вялікую колькасць подпісаў у яго падтрымку.

На жаль, на апошніх прэзідэнцкіх выбарах каманда аднаго з апазіцыйных кандыдатаў прыватызавала ініцыятыву, заявіла, што выступае ад яе імя, чым дакладна абазначыла частку грамадства, для якой ініцыятыва можа быць прымальная.

Калі раней «Народны рэферэндум» уяўляўся нейтральнай кампаніяй, то сёння існуе дакладнае размежаванне паміж прыхільнікамі таго ці іншага кандыдата. Людзі, якія галасавалі за Аяксандра Лукашэнку, не лічаць прымальнай для сябе праграму іншага кандыдата прэзідэнцкай кампаніі 2015 года. Такім чынам «Народны рэферэндум» быў трансфармаваны і аслаблены.

— Што замест? Як кажуць, святое месца пустым не бывае...

- Форма супрацы, на жаль, сябе вычарпала. Але ідэі, якія мы агучылі два гады таму, пытанні, якія мы ўзнялі, не губляюць сваёй актуальнасці. Я кажу пра пазіцыю руха «За свабоду».

Наперадзе — парламенцкая кампанія 2016 года; натуральна, трэба прапанаваць альтэрнатыўныя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі выбарцам, якія падтрымаюць незалежных апазіцыйных кандыдатаў.

У гэтыя праграмы мы будзем уключаць напрацоўкі «Народнага рэферэндуміа», перадусім, для нас важныя чатыры пытанні: абмежаванне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў двума тэрмінамі, рэальнае самакіраванне, еўрапейская інтэграцыя — адно з ключавых пытанняў для руху «За свабоду», а таксама адсутнасць на тэрыторыі Беларусі расійскіх вайсковых баз. Гэтыя пытанні будзем рэкамендаваць патэнцыйным кандыдатам, якіх мы будзем актыўна падтрымліваць.

Што да сацыльных пытанняў, то іх трэба па-іншаміу сфармуляваць і больш глыбока даследаваць: гаворка ідзе пра бясплатную адукацыю і медыцыну, а таксама пра пераразмеркаванне сродкаў дзярбюджэта за кошт паступленняў ад прыватызацыі.

Вынікі даследаванняў і працы з людзьмі за апошнія два гады паказалі, што людзі больш не вераць у сацыяльную дзяржаву, што ў любым выпадку патрэбныя рэформы, якія прывядуць да пагаршэння сацыяльнай сітуацыі. Нават такі папуліст, як Аляксандр Лукашэнка, дэманструе, што не здольны выканаць свае абяцанні. Проста абяцаць бясплатны пернік не выпадае, трэба паказаць канкрэтныя рэформы, каб беларусы атрымалі рэальны доступ да якаснай адукацыі і медыцыны, каб мелі магчымасць заробленыя грошы пускаць на ўласны дабрабыт, а не на латанне дзірак у дзяржбюджэце.

- Ці стаіць пытанне пра стварэнне новай кааліцыі?

- Пытанне гэтак увогуле не ставіцца, каб замест ранейшай кааліцыі з’явілася новая. Сёння адбываюцца розныя перамовы вакол пытанняў, якія могуць аб’яднаць розныя грамадскія і палітычныя сілы. У пэўных перамовах удзельнічае і рух «За свабоду», але пра вынікі казаць яшчэ рана.

Глеб Юрын

Источник: belprauda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Народный референдум

Последние новости