Новости Аналитика

Даследаванне: як да беларусаў ставяцца суседзі

Даследаванне: як да беларусаў ставяцца суседзі

1769 просмотров Минск Вильнюс Варшава Москва
Стаўленне расіянаў да Беларусаў крыху пагоршылася — такія вынікі даследавання расійскага аналітычнага агенцтва «Левада-цэнтр». Добра ставяцца да беларусаў 83% расіянаў (а было 87%). Дрэнна — 8% (у мінулым годзе 7%).

Любяць нас і паўднёвыя суседзі. Паводле апытання Rating Group Ukraine, да беларусаў прыязныя 55% украінцаў (43% ставяцца добра, а 12% — вельмі добра). Толькі 2% маюць «халоднае» стаўленне да нас.

Сацыялагічнае апытанне, якое праводзілася сярод жыхароў Літвы ў 2014 годзе кампаніяй Spinter tyrimai, мела крыху іншы фармат. Рэспандэнтам трэба было адказаць, якую з суседніх краінаў яны лічаць варожай для Літвы, а якую прыязнай. 6,5% літоўцаў называюць Беларусь сяброўскай, 19,1% — варожай.

Стаўленне літоўцаў да нас палепшылася. У 2006 годзе толькі 5% літоўцаў лічылі Беларусь сяброўскай краінай, затое варожай — кожны другі.

Пры гэтым літоўцы змянілі сваё стаўленне да палякаў. «Жэчпасполіту» лічаць варожай 26,8% літоўцаў, што на 19% больш у параўнанні з 2006 годам.

Палітолаг з віленскага Інстытута міжнародных адносінаў і палітычных навук Вітас Юрконіс кажа, што варта адрозніваць стаўленне да краіны і яе народа. Насельніцтва пачало лаяльней ставіцца да Беларусі з многіх прычынаў. Напрыклад, «Акропаліс»!

«Уплывае і эканамічнае супрацоўніцтва, інвестыцыі Беларусі ў порт Клайпеды. Ну і не сакрэт, што шмат беларусаў наведвае нас з розных прычынаў», — выказвае меркаванне палітолаг.

Але стаўленне да дзяржавы можа пастаянна змяняцца. Напрыклад, яно залежыць ад таго, як будуць развівацца падзеі вакол Астравецкай АЭС.

Стаўленне ж да Польшчы пагоршылася таму, што яна выпала «з радараў» Літвы, тлумачыць Вітас Юрконіс. У замежнай палітыцы Варшава апошнім часам больш арыентавалася на вялікія краіны, такія як Германія і Францыя. Але новы прэзідэнт абяцае большы ўхіл на рэгіянальнае супрацоўніцтва, можа, пасля гэтага агульная карціна пачне мяняцца.

Дарэчы, цёплыя пачуцці да беларусаў маюць 28% палякаў. Толькі не любяць нас крыху больш — 29%, пра што сведчаць дадзеныя польскага фонду CBOS.

Палітолаг Дзяніс Мельянцоў таксама падкрэслівае, што варта адрозніваць стаўленне да народа і краіны. Важна, як задаецца пытанне. Калі б у літоўцаў спыталіся пра стаўленне да беларусаў, а не да краіны, адказы былі б зусім іншымі. На грамадскае меркаванне могуць уплываць і СМІ.

«У СМІ той жа самай Польшчы, Літвы, Еўрасаюза Беларусь прадстаўленая як краіна з негатыўнымі канатацыямі: і дыктатура, і парушэнне правоў чалавека, і ў ваенна-палітычным сэнсе Беларусь — саюзнік Расіі», — кажа палітолаг.

Напрыклад, у польскіх медыях беларуска-расійскія вучэнні выклікаюць успышкі істэрыі, гэтак жа як і ў Літве. Такое ж «люстэркавае» стаўленне ствараецца і ў нашых СМІ да краінаў NATO.

Але калі паміж насельніцтвам краінаў адбываецца шмат персанальных камунікацыяў, уплыў медыяў не будзе мець галоўнага значэння.

Источник: euroradio.fm

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #22 09.12.2015 20:59 @ [ нет имени ]

    Не, ну оигеть просто. Свели ответы на разные вопросы в одну инфографику и вводите людей в заблуждение. Это как минимум не профессионально.

    1. #25 09.12.2015 23:10 @ [ нет имени ]

      Спакойна. Аб'ектыўная рэчаіснасць, што расіяне на шмат якіх апытаннях кажуць пра тое, што добра ставяцца да беларусаў. Гэта адлюстроўвае гэтая статыстыка. Не трэба пераносіць усё буквальна.

  • #23 09.12.2015 21:01 @ [ нет имени ]

    А может вы на Кремль работаете и "русский мир" в Беларуси продвигаете?

    1. #24 09.12.2015 23:03 @ [ нет имени ]

      хаха) калі прачытаеце ўважліва, то заўважыце, што паўсюдна было пытанне пра стаўленне да беларусаў акрамя Літвы, дзе было стаўленне да Беларусі, што ў прынцыпе не вельмі вялікая розніца.

  • #26 10.12.2015 01:44 @ [ нет имени ]

    Два политолога говорят, что это отношение к стране и отношение к людям - совершенно разное, но вам, конечно, видней

    1. #27 10.12.2015 03:39 @ [ нет имени ]

      перачытайце ўважліва. два палітолагі абмяркоўваюць літоўскую апытанку. у трох другіх абмяркоўваць няма чаго - пытанне менавіта пра тое, як ставяцца да беларусаў. Але матэрыял, безумоўна варты, калі ён так вас зачапіў :)

    2. #28 10.12.2015 03:41 @ [ нет имени ]

      Дарэчы, як бы хто не ставіўся да расіянаў, яны сапраўды паслядоўна любяць беларусаў па апытаннях) Але гэтае меркаванне мяняецца за тыдзень. :) Таму, можа, лепей каб яны нас не любілі... і ўвогуле не ведалі пра нашае існаванне.

Последние новости