Новости Новости Беларуси

Польша сократила набор на программу Калиновского

Польша сократила набор на программу Калиновского

1764 просмотра Минск Варшава
МИД Польши сократил набор на программу Кастуся Калиновского до 25 человек, часть мест передана другим.

Дырэктар праграмы, кіраўнік Інстытуту Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту Ян Маліцкі патлумачыў такі захад «памяншэньнем рэпрэсій у Беларусі». Паводле яго словаў, частка месцаў з праграмы Каліноўскага перададзена ў іншыя праграмы, у тым ліку ў праграму імя Бонаха, а частка навучэнцаў Коласаўскага ліцэя, якія звычайна ішлі на праграму Каліноўскага, у гэтым годзе атрымалі стыпендыі там.

Старшыня Камітэту дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасьць», сябра Рады Руху "За Свабоду" Іна Кулей паведаміла, што сёлета 25 асобаў атрымалі пацьверджаньне Праваабарончай Рады, якая рэкамэндуе кандыдатаў, а на праграму Каліноўскага патрапіла ўсяго 6 чалавек:

«А хто такія гэтыя 19, невядома, таму што Амбасада Польшчы і кансуляты адмовілі Радзе ў знаёмстве з дакумэнтамі. Дакумэнты ад дырэктара праграмы спадара Маліцкага прыйшлі, а амбасада маўчыць. Пані Эльжбета Шчэпаньска-Дамброўска, якая ў амбасадзе Польшчы ў Менску адказвае за навуку і культуру, сказала, што там ўсяго пару дакумэнтаў, і няварта зь імі знаёміцца. Праваабарончая Рада сабралася (а туды ўваходзяць Алесь Бяляцкі, Раіса Міхайлоўскаяч, Алег Гулак, Людміла Гразнова, Алег Волчак, Андрэй Бастунец ды іншыя), і мы напісалі лісты на імя міністра замежных спраў і міністра адукацыі Польшчы, якія па даручэньні Рады 7 верасьня мной асабіста былі перададзеныя ў міністэрствы.

У лістах (дарэчы, зь вялікай падзякай польскаму ўраду за шматгадовую падтрымку) мы прасілі патлумачыць, чаму праграма скарочаная да 25 чалавек, і чаму з тых 25, зацьверджаных Радай, толькі 6 патрапілі на праграму, і хто такія астатнія 19 чалавек. Больш за 2 месяцы адказу на гэтыя лісты няма.

Мы ўвесь час у шчыльным кантакце з дырэктарам праграмы Янам Маліцкім, зь якім ніколі не было ніякіх непаразуменьняў, ён заўсёды паведамляе, хто ня здаў іспыты, у каго праблемы, хто выключаны... Сёлета мы таксама ў яго запыталіся, што адбываецца. Ён адказаў, што яго выклікалі ў Міністэрства адукацыі і паставілі перад фактам. Мы прасілі прыняць гэтых дзяцей хаця б на так званую „зэрувку“ — падрыхтоўчы курс, напісалі ліст, але адказу таксама дагэтуль няма.

Галоўнае пытаньне — што нам рабіць зь дзецьмі, бо балы ў іх вельмі высокія, 9, 10, адзін нават з залатым мэдалём скончыў школу, што ім тлумачыць?

Па рашэньні праваабаронцаў мы вырашылі, што гэты факт трэба зрабіць публічным. Пасьля выбараў мы перадалі свой зварот у парнэрскую арганізацыю „Вольнасьць і дэмакратыя“, якая магла б перадаць нашу інфармацыю далей.

Мы адчуваем, што гэта непавага да нас, як партнэраў — бо няма ніякіх тлумачэньняў. Але самае галоўнае — нам няма што сказаць ні дзецям, ні іх бацькам».

Праграма Кастуся Каліноўскага была адкрыта ў 2006 годзе. Яна дапамагала атрымаць вышэйшую адукацыю беларусам, якія па палітычных прычынах ня могуць вучыцца на Радзіме. У розныя гады на праграму Каліноўскага прымалі ад 60 да 100 навучэнцаў зь Беларусі.

„Калі на вучобу па праграме Каліноўскага прымаюць стыпендыстаў, якія не атрымалі станоўчай ацэнкі Рады беларускіх праваабарончых арганізацый, такая праграма становіцца фікцыяй,” – кажа Марэк Буцько з польскага фонду “Свабода і дэмакратыя”. – Голас недзяржаўных арганізацый быў фактычна ігнараваны, і цалкам рашэнне прымала Варшава. Ці гэта цяпер аўтэнтычная праграма? Ці гэта сапраўды дапамога для тых, хто насамрэч яе патрабуе? Відавочна, з праўнага боку Варшава можа прыняць любое рашэнне. Толькі цяпер пытанне: ці гэта праект дапамогі рэпрэсаваным студентам у Беларусі?"

Радыё "Свабода", Радыё "Рацыя"

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости